Фрына Львоўна Лейтман
Фрына Львоўна Лейтман | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 верасня 1985 (63 гады) |
Бацька | Леў Мееравіч Лейтман |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар |
Фрына Львоўна Лейтман (14 лістапада 1921, Гарадок — 26 верасня 1985) — беларускі мастацтвазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям'і Льва Лейтмана, беларускага графіка і педагога. Вучылася ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР на факультэце гісторыі і тэорыі мастацтваў (1939—1946).
Працавала выкладчыцай у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1951—1953), выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы ім. А. К. Глебава (з 1947).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя творы: артыкулы і рэцэнзіі, апублікаваныя ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Знамя юности», «Мінская праўда», у часопісах «Беларусь», «Работніца і сялянка»: «Шлях да стварэння гераічных вобразаў» (1947), «Бліжэй да жыцця» (1948), «Пра пачуццё новага», «Вобраз роднай прыроды» (1954), «Думкі пра жывапіс» (1956), «Кастрычнік у мастацтве» (1957), «Апяваць веліч савецкай эпохі» (195В). Аўтар манаграфія пра У. М. Кудрэвіча (1958).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С.334
- Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С.204