Фрэнк Герберт
| Фрэнк Герберт | |
|---|---|
| Frank Herbert | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Franklin Patrick Herbert, Jr. |
| Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1920[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 лютага 1986[1][2][…] (65 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
|
| Жонка | Flora Lillian Parkinson[d] і Theresa Diane Shackelford[d] |
| Дзеці | Браян Герберт[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік-фантаст |
| Гады творчасці | 1945—1986 |
| Жанр | Навуковая фантастыка |
| Дэбют | Looking for Something? («Шукаеш штосьці?») |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| Творы на сайце Lib.ru | |
Фрэнк Герберт (англ.: Frank Patrick Herbert; 8 кастрычніка 1920, Такома, Вашынгтон, ЗША — 11 лютага 1986, Мэдысан, Вісконсін, ЗША) — амерыканскі пісьменнік-фантаст, вядомы, перш за ўсё, як аўтар цыклу «Хронікі Дзюны», асабліва першага рамана з гэтага цыклу — «Дзюна». Сага аб Дзюне, дзеянне якой адбываецца ў аддаленай будучыні і працягваецца на працягу пяці тысячагоддзяў, падымае такія пытанні, як выжыванне чалавецтва ў працэсе эвалюцыі, праблемы экалогіі, узаемадзеяння рэлігіі, палітыкі і ўлады. Многія лічаць гэты цыкл класікай навуковай фантастыкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фрэнклін Патрык Герберт-малодшы нарадзіўся 8 кастрычніка 1920 года ў Такоме (штат Вашынгтон) у сям’і Фрэнкліна Патрыка Герберта-старэйшага і Эйлін Герберт. З дзяцінства захапляўся кнігамі. У юныя гады працаваў у газетах, у тым ліку фатографам.
Пасля таго як ЗША ўступілі ў Другую сусветную вайну, ён шэсць месяцаў служыў фатографам у Ваенна-марскім флоце ЗША, атрымаў чэрапную траўму і быў дэмабілізаваны[4].
Пасля вайны Герберт вучыўся ў Вашынгтонскім універсітэце, які не скончыў.
Вярнуўся да працы ў медыя і дзесяць гадоў быў аўтарам і рэдактарам часопіса California Living.
Быў тройчы жанаты. Ад двух шлюбаў меў адну дачку і двух сыноў.
Памёр 11 лютага 1986 года ў Мэдысане (штат Вісконсін) ва ўзросце 65 гадоў[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы твор Фрэнка Герберта пад назвай "Шукаеш штосьці?" (англ.: Looking for Something) пабачыў свет у красавіку 1952 года.
Аднак шырокую вядомасць пісьменнік атрымаў толькі ў 1963 годзе, калі быў апублікаваны ягоны твор «Свет Дзюны» (англ.: Dune World). Працяг атрымаў назву «Прарок Дзюны» (англ.: The Prophet of Dune). У 1965 годзе гэтыя два творы былі аб'яднаны ў раман «Дзюна», які хутка стаў адным з самых папулярных фантастычных раманаў XX стагоддзя[4].
Працяг гісторыі Дзюны:
- «Месія Дзюны» (англ.: Dune Messiah, 1969)
- «Деці Дзюны» (англ.: Children of Dune, 1976)
- «Бог-імператар Дзюны» (англ.: God Emperor of Dune, 1981)
- «Ерэтыкі Дзюны» (англ.: Heretics of Dune, 1984)
- «Капітул Дзюны» (англ.: Chapterhouse: Dune, 1985).
Фрэнк Герберт з'яўляецца аўтарам шматлікіх іншых твораў.
Ідэі і тэмы
[правіць | правіць зыходнік]Фрэнк Герберт у сваіх творах даследаваў складаныя ідэі, звязаныя з філасофіяй, рэлігіяй, псіхалогіяй, палітыкай і экалогіяй. Мекаторыя з іх сталі актуальнымі ў наш час. Пры гэтым ён ухіляўся ад таго, каб даваць чытачам гатовыя адказы на цяжкія пытанні[5].
Ключавыя тэмы ягоных твораў[5][6][7]:
- Праблема лідара – чаму людзі схільныя безумоўна падпарадкоўвацца харызматычным кіраўнікам, як павязаны паміж сабою рэлігія, палітыка і ўлада.
- Экалогія – быў адным з першых аўтараў-фантастаў, хто высунуў экалагічную тэматыку на першы план.
- Выжыванне і адаптацыя чалавека, ягоныя магчымасці і патэнцыял.
- Сутнасць разумнасці, вар'яцтва і ўздзеяння на чалавека рэчываў, якія змяняюць ягоныя паводзіны і якасці (напрыклад, прыправа, або меланж — англ.: melange, або the spice у «Дзюне»).
- Роля навучанне, выкладання і сістэмнага мыслення ў фармаванні цывілізацыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Фрэнк Герберт быў адзначаны літаратурнымі прэміямі Х’юга і Неб’юла.
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]«Дзюна» Фрэнка Герберта — найбольш прадаваны навукова-фантастычны раман усіх часоў[8], а ўвесь цыкл лічыцца класікай жанру навуковай фантастыкі[9].
Серыя неаднаразова адаптавалася, у тым ліку ў выглядзе:
- мастацкага фільма «Дзюна» Дэвіда Лінча (1984),
- міні-серыялаў «Дзюна Фрэнка Герберта» (2000) і «Дзеці Дзюны» (2003),
- трылогіі Дэні Вільнёва «Дзюна» (2021), «Дзюна: Частка другая» (2024)[10][11], трэцяя частка якой рыхтуецца да снежня 2026 года,
- серыяла HBO «Дзюна: Прароцтва»[12].
Пераклад на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]У 2025 годзе раман «Дзюна» быў выданы на беларускай мове выдавецтвам «Янушкевіч». Пераклад выканаў Ігар Кулікоў[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Frank Herbert // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Frank HERBERT // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sci-Fi Author of Best Seller 'Dune' Dead at 65 — 1986. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- 1 2 3 Herbert, Frank Patrick (1920-1986). historylink.org. Праверана 27 мая 2025.
- 1 2 Фрэнк Герберт. Что значит быть человеком? (англ.). egoistmag.ru. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Черви, специи и мифы. Почему мы так любим «Дюну» Фрэнка Герберта. Labirint.RU. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Алиса Рекунова. «Происхождение Дюны». Эссе писателя Фрэнка Герберта о создании великой научно-фантастической вселенной (руск.). Дискурс (3 июля 2023).
- ↑ PNNOnline. SCI FI Channel Auction to Benefit Reading Is Fundamental :: PNNOnline ::(недаступная спасылка). pnnonline.org. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2007. Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Kunzru, Hari. Dune, 50 years on: how a science fiction novel changed the world (англ.). The Guardian (3 ліпеня 2015). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Denis Villeneuve’s 'Dune' Will Probably Finish Its Story — But There's a Catch (англ.). Inverse (20 лютага 2024). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Murphy, Chris. Denis Villeneuve Still Has a “Dream” of a 'Dune' Trilogy (англ.). Vanity Fair (28 жніўня 2023). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Dune: Prophecy | Official Website for the HBO Series | HBO.com(нявызн.). Праверана 27 мая 2025.
- ↑ Citydog. Культавы амерыканскі раман «Дзюна» выйдзе па-беларуску . Citydog (21 кастрычніка 2024).
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Вашынгтон
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Мадысане (Вісконсін)
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Фрэнк Герберт
- Пісьменнікі ЗША
- Англамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-фантасты ЗША
- Лаўрэаты прэміі Х’юга
- Лаўрэаты прэміі «Неб’юла»
- Памерлі ад тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі