Функцыянальнае тэставанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Функцыянальнае тэставанне (англ.: functional testing) — працэс праверкі праграмнага забеспячэння (частка працэсу забеспячэння яго якасці, quality assurance), сканцэнтраваны на аналізе адпаведнасці ПЗ патрабаванням і спецыфікацыям.

Функцыянальнае тэставанне можа быць ручным альбо аўтаматызаваным.

Функцыянальнае тэставанне ўключае наступныя крокі:

  1. Вызначэнне функцый, якія праграмнае забеспячэнне павінна выконваць.
  2. Стварэнне ўваходных і выходных даных на аснове спецыфікацый (стварэнне тэст-кейсаў).
  3. Выкананне тэст-кейсаў.
  4. Параўнанне фактычных і чаканых вынікаў (напісанне баг-рапартаў).

Функцыянальнае тэставанне будзе больш эфектыўным, калі ўмовы выпрабаванняў (тэст-кейсы) будуць стварацца непасрэдна з бізнес-патрабаванняў (business requirements) ці патрабаванняў карыстальнікаў (user requirements). Калі ж умовы выпрабаванняў ствараюцца з сістэмнай дакументацыі — сістэмных патрабаванняў (system requirements) альбо дызайн-дакументаў (design documents), дэфекты ў гэтай дакументацыі не будуць знойдзены шляхам тэставання, і гэта можа быць прычынай абурэння канчатковых карыстальнікаў, калі яны пачнуць выкарыстоўваць праграмны прадукт[1].

Мэты функцыянальнага тэставання[правіць | правіць зыходнік]

  • Знайсці дэфекты (багі) у праграмным прадукце.
  • Вызначыць ступень адпаведнасці праграмнага прадукту патрабаванням і чаканням замоўцы.
  • Прыняць рашэнне аб магчымасці перадачы прадукту замоўцу.

Узроўні функцыянальнага тэставання[правіць | правіць зыходнік]

  • Smoke test — самы першы і хуткі ўзровень. Калі тэсты гэтага ўзроўню не праходзяць, тэставанне спыняецца.
  • Critical path test — праверка такіх функцый праграмнага забеспячэння, з якімі звычайны карыстальнік працуе ў паўсядзённым жыцці.
  • Extended test — поўная праверка праграмнага забеспячэння на адпаведнасць усім патрабаванням.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі