Фёдар Іосіфавіч Нікановіч
Фёдар Іосіфавіч Нікановіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1854 |
Месца нараджэння | Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня |
Дата смерці | 14 лютага 1911 (56 гадоў) |
Месца смерці | Юр'еў |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | Віцебская духоўная семінарыя |
Веравызнанне | Праваслаўе |
Партыя | Саюз рускага народа |
Род дзейнасці | член Дзяржаўнай думы III склікання ад Віцебскай губерні |
Фёдар Іосіфавіч Нікановіч (17 (29) лютага 1854, м. Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 4 (17) лютага 1911), пратаіерэй, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Віцебскай губерні (фракцыя правых), член Саюза рускага народа.
Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1876). Святар з 1879. У 1897 прызначаны настаяцелем сабору ў Люцыне і ўзведзены ў сан протаіерэя.
У гады рэвалюцыйнай смуты 1905—1907 выступаў з маральна-рэлігійнымі і патрыятычнымі прамовамі, ацвераджаючы і ўлагоджваючы мясцовае насельніцтва. Уступіў у члены аднаго з беларускіх аддзелаў Саюза рускага народа. Заслугі Нікановіча па заспакаенні насельніцтва былі настолькі плённыя, што ў 1907 былі адзначаны імператарскім дараваннем яму ордэна св. Ганны 2-й ст. У 1907 быў абраны ў III Дзяржаўную Думу ад Віцебскай губерні, далучыўся да фракцыі правых.
З'яўляючыся відным свяшчэннікам Полацкай епархіі, прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы ўрачыстага перанясення мошчаў св. Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.
Памёр у 1911 у г. Юр'еве, не перанясучы аперацыі па выдаленні ракавай пухліны са страўніка.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бешанковічах
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Тарту
- Палітыкі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Памерлі 17 лютага
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Віцебскай губерні
- Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
- Протаіерэі
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання
- Мемуарысты Расійскай імперыі
- Саюз рускага народа