Лудза
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лудза (лат.: і латг.: ), да 1920 года Люцын (польск.: Lucyn) — невялікі горад у Латгаліі на ўсходзе Латвіі. Насельніцтва паводле дадзеных 2004 года складае 10.247.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Лудза, адзін з найстаражытнейшых гарадоў Латвіі, упершыню згадваецца ў рускіх летапісах пад 1173 альбо 1177 годам. Крыжакі Тэўтонскага ордэна збудавалі ў 1399 годзе каменную крэпасць, якая з'яўляецца найстарэйшай у Латгаліі. Лудза атрымаў гарадскія правы у 1777 годзе ад расійскай імператрыцы Кацярыны II.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад перасякае траса міжнароднага значэння Рыга — Масква.
Чыгуначная станцыя на лініі Рэзэкнэ — Вялікія Лукі.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Антоні Фердынанд Асяндоўскі (1878—1945) — польскі пісьменнік.
- Карл Іванавіч Багдановіч — геолаг і падарожнік. Акадэмік Польскай Акадэміі навук.
- Мікола Панькоў — беларускі грамадскі дзеяч.
- Дайніс Крыштапанс (нар. 1990) — латышскі гандбаліст.
Зноскі
- ↑ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»(лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі - красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі - 16 лютага 2011 (лат.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт горада
- Гарадскі турыстычны сайт
- Гісторыя горада
- Кирилл Ладутько В поисках утраченного // СБ-Беларусь Сегодня(руск.)