Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі
Нараджэнне каля 1480 ці не пазней за 1499
Смерць не раней за люты 1539 і не пазней за 1541
Род Друцкія-Горскія
Бацька Дзмітрый Васілевіч Друцкі-Горскі[d][1]
Маці Васіліса Н[d][1]
Жонка Ганна з Друцкіх-Прыхабскіх[d][2]
Дзеці Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі[3], Аляксандра з Друцкіх-Горскіх[d][3] і Абрам Фёдаравіч Друцкі-Горскі[3]

Фёдар Дзмітрыевіч Друцкі-Горскі (каля 1480 — каля 1540) — князь, землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Дзмітрыя Васілевіча. У час бітвы на Вядрошы 1500 года бацька трапіў у маскоўскі палон.

Быў адзіным прадаўжальнікам роду Друцкіх-Горскіх. Ад маёнтка Бурнеўка пад Друцкам называўся князем Бурнеўскім. Валодаў таксама маёнткам Арава.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з далёкай сваячкай князёўнай Ганнай Андрэеўнай Друцкай-Прыхабскай. Меў сыноў Абрама і Рыгора, якія сталі заснавальнікамі асобных галін Друцкіх-Горскіх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 64. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  2. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 65. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  3. а б в Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 68. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7