Фёдар Рыгоравіч Маркаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркаў Фёдар Рыгоравіч
Помнік Ф. Маркаву ў Маладзечне
Помнік Ф. Маркаву ў Маладзечне
Дата нараджэння 11 (24) снежня 1913(1913-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1958(1958-01-27) (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызанскі рух
Гады службы 1941—1944
Званне палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Рыгоравіч Ма́ркаў (11 (24) снежня 1913, в. Качанішкі, Свянцянскі павет — 27 студзеня 1958, Маладзечна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ф. Р. Маркаў нарадзіўся ў вёсцы Качанішкі Свянцянскага павета. У 1934 годзе скончыў Свянцянскую настаўніцкую семінарыю. У 1932 годзе ўступіў у КСМЗБ, у 1934 г. у КПЗБ. З 1934 г. сакратар Свянцянскага, з 1936 г. Свянцянска-Браслаўскага акруговага падпольных камітэтаў КПЗБ. У 1936 г. быў арыштаваны і зняволены ў Бяроза-Картузкі канцлагер, затым у турму ў Вільні (у 1937—1939 гг.). У верасні 1939 г. вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй і прызначаны старшынёй Свянцянскага гарсавета, член Паўнамоцнай камісіі Народнага сходу Заходняй Беларусі. З канца 1940 г намеснік старшыні Вілейскага аблвыканкама.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г., палітрук роты на Заходнім фронце, удзельнік прыгранічных абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі. У жніўні 1941 г. па рашэнню партыі адкліканы з фронту і накіраваны ў тыл ворага. З верасня 1941 г. Ф. Р. Маркаў камандзір спецгрупы, з мая 1942 г. камандзір партызанскага атрада імя А. В. Суворава. З лістапада 1942 г. камандзір партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава і адначасова, з красавіка 1943 г., начальнік ваенна-аператыўнага аддзела партызанскага злучэння Вілейскай вобласці. З лістапада 1943 года да вызвалення вобласці ў ліпені 1944 г. — сакратар Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 студзеня 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі палкоўніку Маркаву Фёдару Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Магіла Фёдара Рыгоравіча Маркава на Старых могілках у Маладзечне

З верасня 1944 г. палкоўнік Ф. Р. Маркаў у запасе. З 1944 года працаваў намеснікам старшыні Вілейскага і Маладзечанскага аблвыканкамаў. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1958 гг.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Маладзечна імем Героя названы вуліца і парк, устаноўлены бюст.
  • На могілках у Маладзечне, дзе пахаваны Ф. Р. Маркаў, у 1958 годзе на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефам (скульптар З. Азгур).
  • Імем Героя названы вуліцы ў Вілейцы, Паставах, Лынтупах, Мядзелі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 2. / АН БССР; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 308 с. — 8 000 экз.
  • Руткевіч, С. «Умела і тактоўна» // Наша гісторыя, № 1, 2019, с.24-27. ISBN 2617—2305


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]