Фёдар Уладзіміравіч Сапон

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фёдар Сапон)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Фёдар Сапон
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Уладзіміравіч Сапон
Нарадзіўся 18 сакавіка 1993(1993-03-18)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2015 Сцяг Беларусі Мінск 3 (0)
2012 — 2014   Сцяг Беларусі Мінск-2 78 (26)
2015   Сцяг Беларусі Бяроза-2010 10 (0)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 44 (12)
2018 Сцяг Беларусі Смаргонь 20 (2)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 красавіка 2019.


Фёдар Сапон (нар. 18 сакавіка 1993) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2011 года пачаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Мінск». У 2012 годзе быў пераведзены ў склад фарм-клуба «Мінск-2». З 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне, і на наступны год разам з камандай гуляў ужо ў Першай лізе. За два гады здолеў забіць 12 галоў у другім па рангу дывізіёне.

Па заканчэнні сезону 2014 «Мінск-2» быў расфарміраваны, і ў студзені 2015 года Фёдар быў пераведзены ў асноўную каманду «Мінска»[2]. 20 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матчу супраць брэсцкага «Дынама» (0:1).

У жніўні 2015 года праходзіў прагляд у чэшскім клубе «Усці-над-Лабем», але не падышоў і неўзабаве на правах арэнды стаў іграком «Бярозы-2010»[3]. У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Фёдар адправіўся на прагляд у юрмальскі «Спартак»[4], аднак кантракт з латвійскім клубам не быў падпісаны. У выніку, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[5].

У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Тарпеда» ў Першай лізе. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі. Пасля атрымання «Тарпеда» месца ў Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні». Па заканчэнні сезону 2018 пакінуў смаргонскую каманду.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Мінск Сцяг Беларусі 20 3
2012 Д3 Мінск-2 Сцяг Беларусі 31 14
2013 Д2 Мінск-2 Сцяг Беларусі 23 4
2014 Д2 Мінск-2 Сцяг Беларусі 24 8
2015 (1) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 3 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010 Сцяг Беларусі 10 0
2016 Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 24 9
2017 Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 20 3
2018 Д2 Смаргонь Сцяг Беларусі 20 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]