Фёдар Трафімавіч Афанасьеў
Фёдар Трафімавіч Афанасьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Фёдар Трафімавіч Афанасьеў (1923, Самарская губерня — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў 8 класаў школы, ФЗУ. Працаваў у Ленінградзе. Прызваны ў армію ў 1942 годзе ў Куйбышаўскай вобласці. Пасля заканчэння Куйбышаўскага пяхотнага вучылішча накіраваны на фронт. З сакавіка 1944 года гвардыі лейтэнант Афанасьеў камандуе ротай 201-га гвардзейскага стралковага палка 67-ай гвар-дзейскай стралковай дывізіі.
22 чэрвеня 1944 года рота 67-ай гвардзейскай стралковай дывізіі перайшла ў наступленне. Рота Афанасьева ўварвалася ў варожыя акопы і замацавалася. На працягу двух сутак адбіла 15 контратак праціўніка і ўтрымала пазіцыі. Пры далейшым прасоўванні рота адной з першых выйшла да Заходняй Дзвіны, з ходу на дапаможных сродках фарсіравала раку і захапіла плацдарм на левым беразе. У ходзе бою за пашырэнне плацдарма Фёдар Афанасьеў загінуў.
Пахаваны на воінскіх могілках у Тропіне. Яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Імем Ф. Т. Афанасьева названа вуліца ў аграгарадку Слабада[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Бузулуцкім павеце
- Памерлі 24 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Полацкім раёне
- Пахаваныя ў Шумілінскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Самарскай вобласці