Фікус
| Фікус | |||||||||||||||||
| Лісце і плады інжыра (Ficus carica) | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Ficus L. (1753) | |||||||||||||||||
| Тыпавы від | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).
Больш за 800 (больш за 2000[2]) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну. Сок лістоў можа выклікаць раздражненне і алергічныя рэакцыі[3].
Зноскі
- ↑ Звесткі пра род Ficus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Фикус Архівавана 30 ліпеня 2013. // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- ↑ Сергей Бесараб Про фикусы, их обжигающий млечный сок и аэроаллергены // Патрэон — patreon.com, 21 кастрчніка 2021, 01:39
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 382. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фикус Архівавана 30 ліпеня 2013. // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Моршихина С. С. Фикус(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фікус