Філіпі Ньюсі
| Філіпі Ньюсі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Filipe Nyusi | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Tobias Joaquim Dai[d] | ||||||
| Пераемнік | Agostinho Mondlane[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Арманду Гебуза | ||||||
| Пераемнік | Daniel Chapo[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 лютага 1959[1][2] (67 гадоў) |
||||||
| Бацька | Жасінту Ньюсі Чымела | ||||||
| Маці | Ангеліна Дыяма | ||||||
| Жонка | Isaura Nyusi[d] | ||||||
| Дзеці | 4 | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Прыналежнасць |
|
||||||
| Сайт | nyusi.org.mz (парт.) | ||||||
Філі́пі Жасі́нту Нью́сі (парт.: Filipe Jacinto Nyusi, нар. 9 лютага 1959 года, Муеда, Партугальская Усходняя Афрыка) — мазамбікскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Мазамбіка з 15 студзеня 2015 года, міністр абароны краіны з 2008 па 2014 гады.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Філіпе Ньюсі нарадзіўся ў лютым 1959 года ў сялянскай сям'і ў партугальскай калоніі Мазамбік. Яго дзяцінства і юнацкасць прыпалі на каланіяльную вызваленчую вайну з партугальскімі каланізатарамі. Яго бацькі былі змагарамі за свабоду Мазамбіка. Яму прыйшлося з дзяцінства хавацца ў суседняй Танзаніі, там ён і скончыў школу і патрапіў у лік маладых кадраў ФРЭЛІМА. Там жа ў Танзаніі ён у 1973 годзе пачаў вывучаць ваенную справу.
Пасля атрымання Мазамбікам незалежнасці ў 1975 годзе ваенная спецыяльнасць стала непатрэбнай і ён пачаў вучыцца па спецыяльнасці інжынера ў сталіцы сваёй дзяржавы Мапуту. Затым ён вучыўся ў Чэхаславакіі ў Брне ў Брненскім тэхнічным універсітэце і ў Вялікабрытаніі ва ўніверсітэце Манчэстэра.
У 2008 годзе ён быў прызначаны міністрам абароны Мазамбіка. Займаў гэту пасаду да моманту вылучэння яго партыяй ФРЭЛІМА ў 2014 годзе на пасаду прэзідэнта краіны.
Абраны прэзідэнтам як прадстаўнік кіруючай партыі ФРЭЛІМА паводле вынікаў выбараў 2014 года[4]. Заняў пасаду прэзідэнта 15 студзеня 2015 года.
Зноскі
- ↑ Filipe Nyusi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 https://de.scribd.com/document/206907558/QUEM-E-QUEM-2012-3-maio-2013 — С. 57–58. Праверана 8 мая 2024.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ Simon, Allison (3 March 2014). Meet the next president of Mozambique: Filipe Nyussi. Daily Maverick. Праверана 6 October 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіпі Ньюсі