Філіп Рослер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Філіп Рослер
ням.: Philipp Rösler
Філіп Рослер
сцяг
Віцэ-канцлер Германіі
16 мая 2011 — 17 снежня 2013
Прэм’ер-міністр Федэральны канцлер
Ангела Меркель
Папярэднік Гіда Вестэрвэле
Пераемнік Зігмар Габрыэль
сцяг
Федэральны міністр эканомікі і тэхналогій
12 мая 2011 — 17 снежня 2013
Прэм’ер-міністр Федэральны канцлер
Ангела Меркель
Папярэднік Райнер Брудэрле
Пераемнік Зігмар Габрыэль
сцяг
Федэральны старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі
13 мая 2011 — 7 снежня 2013
Папярэднік Гіда Вестэрвэле
Пераемнік Крысціян Лінднер
сцяг
Федэральны міністр аховы здароўя
28 кастрычніка 2009 — 12 мая 2011
Прэм’ер-міністр Федэральны канцлер
Ангела Меркель
Папярэднік Ула Шміт
Пераемнік Даніэль Бар
сцяг
Віцэ-прэм’ер урада землі Ніжняя Саксонія
люты – кастрычнік 2009
Прэм’ер-міністр Ніжняй Саксоніі Крысціян Вульф
сцяг
Міністр эканомікі, працы і транспарту зямлі Ніжняя Саксонія
люты – кастрычнік 2009
Прэм’ер-міністр Ніжняй Саксоніі Крысціян Вульф
 
Партыя Свабодная дэмакратычная партыя
Адукацыя Гановерскі медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцыны
Прафесія урач
Дзейнасць палітык, урач, таракальны хірург, ваенны ўрач, кардыяхірург
Член у
Веравызнанне каталік
Нараджэнне 24 лютага 1973(1973-02-24)[1][2][3] (47 гадоў)
Жонка Вібке Рослер
Дзеці дзве дачкі
 
Сайт афіцыйны сайт
 
Ваенная служба
Гады службы 1993 – 2003
Прыналежнасць Flag of Germany.svg Германія
Род войскаў армія
Званне капітан медыцынскай службы
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера сардэчна-сасудзістая і таракальная хірургія
 
Аўтограф Signature P. Rösler SVG.svg
 
Узнагароды
Grand Officer of the Order of Merit of Portugal

Філіп Рослер (ням.: Philipp Rösler, нар. 24 лютага 1973, вёска Кханьхынг (Khánh Hưng), правінцыя Басуен[4], Рэспубліка В’етнам - ) — германскі палітык в’етнамскага паходжання. В’етнамскае імя невядома. З 12 мая 2011 па 17 снежня 2013 ён займаў пасаду федэральнага міністра эканомікі і тэхналогій, з 13 мая 2011 па 7 снежня 2013 — федэральны старшыня СвДП, з 16 мая 2011 па 17 снежня 2013 — віцэ-канцлер Германіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Паўднёвым В’етнаме. В’етнамскае імя і бацькі невядомыя. У дзевяцімесячным узросце ў прытулку быў усыноўлены нямецкай шлюбнай парай і вывезены ў Германію. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у Гамбургу, Бюкебургу і Гановере, затым паступіў на ваенную службу і навучаўся спецыяльнасці ваеннага ўрача. Працягнуў навучанне ў Гановерскім медыцынскім універсітэце і ў 2002 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.

З 1992 года Рослер быў у маладзёжнай, а затым і ў дарослай арганізацыі Свабоднай дэмакратычнай партыі. У 2003—2009 гг.[5] узначальваў дэпутацкую групу СвДП у парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2006 г. ён быў абраны, а затым у 2008 г. пераабраны кіраўніком зямельнага аддзялення партыі, абодва разы з вынікамі выбару, блізкімі да стопрацэнтных.

З лютага па кастрычнік 2009 года — віцэ-прэм’ер і міністр эканомікі, працы і транспарту ў зямельным урадзе Ніжняй Саксоніі. У 2009—2011 гг. — федэральны міністр аховы здароўя.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123734517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Philipp Rösler // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Philipp Rösler // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Цяпер – правінцыя Шакчанг, Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам.
  5. Dr. Philipp Rösler : Bundesminister für Wirtschaft und Technologie (фатаграфія і біяграфічная даведка). Bundesministerium für Wirtschaft und Technologie. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.(ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]