Зігмар Габрыэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зігмар Габрыэль
ням.: Sigmar Gabriel
Minister-President of Lower Saxony[d]
15 снежня 1999 — 4 сакавіка 2003
Папярэднік Gerhard Glogowski[d]
Пераемнік Крысціян Вульф
член бундэстага Германіі[d]
18 кастрычніка 2005 — 27 кастрычніка 2009
член бундэстага Германіі[d]
27 кастрычніка 2009 — 22 кастрычніка 2013
Federal Minister for the Environment, Nature Conservation and Nuclear Safety[d]
22 лістапада 2005 — 28 кастрычніка 2009
Папярэднік Jürgen Trittin[d]
Пераемнік Norbert Röttgen[d]
Дэпутат ландтага Ніжняй Саксоніі[d]
1990 — 2005
Federal Minister for Economic Affairs and Climate Action[d]
17 снежня 2013 — 26 студзеня 2017
Папярэднік Філіп Рослер
Пераемнік Brigitte Zypries[d]
віцэ-канцлер Германіі[d]
17 снежня 2013 — 14 сакавіка 2018
Папярэднік Філіп Рослер
Пераемнік Олаф Шольц
член бундэстага Германіі[d]
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017
міністр замежных спраў Германіі[d]
27 студзеня 2017 — 14 сакавіка 2018
Папярэднік Франк-Вальтэр Штайнмаер
Пераемнік Гайка Маас
старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі[d]
13 лістапада 2009 — 19 сакавіка 2017
Папярэднік Франц Мюнтэрферынг
Пераемнік Марцін Шульц
член бундэстага Германіі[d]
24 кастрычніка 2017 — 3 лістапада 2019
Пераемнік Markus Paschke[d]

Нараджэнне 12 верасня 1959(1959-09-12)[1][2][…] (64 гады)
Імя пры нараджэнні ням.: Sigmar Hartmut Gabriel
Веравызнанне Евангелічная царква Германіі[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік-дакументаліст, temporary career soldier, удзельнік міжнароднага форуму, школьны настаўнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы Германіі[d]
Званне Obergefreiter[d]
Сайт sigmar-gabriel.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зігмар Габрыэль (ням.: Sigmar Gabriel, нар. 12 верасня 1959, Гослар) — нямецкі палітык (СДПГ), з 1999 па 2003 гады прэм'ер-міністр зямлі Ніжняя Саксонія, з 2005 па 2009 гады міністр па ахове навакольнага асяроддзя, ахове прыроды і ядзернай бяспецы, з 13 лістапада 2009 года старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 2013 годзе ў новым урадзе Ангелы Меркель заняў пасаду віцэ-канцлера і міністра эканомікі і энергетыкі. Міністра замежных спраў (з 2017).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зігмар Габрыэль нарадзіўся ў Гослары. Калі яму было тры гады, яго бацькі разыйшліся. Яго маці была медыцынскай сястрой, а бацька муніцыпальным служачым.

Зігмар Габрыэль скончыў гімназію ў Гослары (ням.: Ratsgymnasium Goslar). Пасля заканчэння гімназіі прайшоў вайсковую службу. У 1988 годзе Зігмар Габрыэль скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «настаўнік нямецкай мовы, палітыкі і сацыялогіі». З 1989 па 1990 год працаваў настаўнікам у народнай школе ў Гослары.

Жыве ў грамадзянскім шлюбе з урачом-стаматолагам, разам выхоўваюць дачку ад яе першага шлюбу.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1976 па 1989 гады Зігмар Габрыэль працаваў у маладзёжнай арганізацыі «Сацыялістычная моладзь Германіі — Сокалы» (ням.: Sozialistische Jugend Deutschlands — Die Falken)[7]. Неўзабаве Габрыэль становіцца лідарам мясцовага аддзялення арганізацыі ў Гослары. Затым ён становіцца старшынёй акруговага аддзялення арганізацыі ў Браўншвайгу. Браўншвайгскае аддзяленне адносілася да марксісцкага крыла арганізацыі.

З 1987 па 1998 гады Габрыэль быў членам раённага заканадаўчага сходу раёна Гослар. З 1991 па 1999 гады ён быў Старшынёй гэтага сходу. З 1990 па 2005 гады Габрыэль — дэпутат ландтага Ніжняй Саксоніі. З 1997 года ён намеснік старшыні ландтага Ніжняй Саксоніі. З 1998 па 1999 і з 2003 па 2005 гады Габрыэль — старшыня фракцыі СДПГ у мясцовым ландтагу.

У 2005 і ў 2009 гадах Зігмар Габрыэль выбіраўся дэпутатам Бундэстага прамым галасаваннем ад акругі Зальцгітэр-Вольфенбютэль[8].

Пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Ніжняй Саксоніі Герхарда Глагоўскі, 15 снежня 1999 года Зігмар Габрыэль заняў яго пасаду. Пасля выбараў у ніжнесаксонскі ландтаг 2 лютага 2003 года СДПГ прайграла ХДС і Габрыэль страціў пасаду прэм'ер-міністра.

З 2003 па 2005 гады Габрыэль уваходзіць у прэзідыум СДПГ. У гэтыя ж гады ён з'яўляецца намеснікам старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі Ніжняй Саксоніі.

З 2005 па 2009 гады Габрыэль быў міністрам па ахове навакольнага асяроддзя, ахове прыроды і ядзернай бяспецы ў кааліцыйным урадзе Ангелы Меркель.

Пасля паражэння сацыял-дэмакратаў на выбарах у бундэстаг 27 верасня 2009 года, старшыня СДПГ Франц Мюнтэферынг сышоў у адстаўку. 13 лістапада 2009 года на з'ездзе партыі ў Дрэздэне, старшынёй СДПГ быў абраны Зігмар Габрыэль. Падчас галасавання Габрыэль атрымаў 94,2 % галасоў. У 2013 годзе зноў увайшоў ва ўрад у якасці віцэ-канцлера і міністра эканомікі і энергетыкі.

З 27 студзеня 2017 года займае пасаду Міністра замежных спраў.

Зноскі

  1. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  2. Sigmar Gabriel // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. 5 // Die Bundeswehr / пад рэд. German Bundeswehr Association — вып. 5/2015. — С. 18.
  6. https://daserste.ndr.de/panorama/archiv/2020/Gekauft-Sozialdemokrat-Gabriel-beriet-Fleischmogul-Toennies,toennies138.html Праверана 2 ліпеня 2020.
  7. Адна з дзвюх найбуйнейшых маладзёжных арганізацый сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. Другая называецца — «JUSOS»
  8. Выбарчая акруга Зальцгітэр-Вольфенбютэль складаецца з даволі буйны горад Зальцгітэр, раён Вольфенбютэль і некалькі населеных пунктаў раёна Гослар: абшчына Лібенбург, горад Зезен і ўпраўленне Лутэр-ам-Барэнбергэ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]