Фінікавая пальма — дрэвападобная двухдомная расліна вышынёй 15-20 м з прамым ствалом, пакрытым рэшткамі ліставых хвосцікаў, дыяметр ствала 80 см. Дрэвы дасягаюць вышыні 15-26 метраў (зрэдку 30 м). Лісце, пёрыстае, прыўзнятае, даўжынёй да 6 метраў, размешчаны пучком на вяршыні ствала. Кветкі сядзячыя аднаполыя, сабраныя ў мяцёлкавыя суквецці. Плод - фінік, прадаўгаватая касцянка даўжынёй да 8 см і шырынёй да 4 см. Вытрымлівае тэмпературу да -14 ° С.
Плады змяшчаюць да 70 % цукру, 25 % алею. З фінікавай пальмы вырабляюць віно, цукар, цыноўкі. Харчовыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.