Хабур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Хабур[1] — рака ў Турцыі і Сірыі, левы прыток ракі Еўфрат. Бярэ свой пачатак на паўднёвым усходзе Турцыі, у гарах Караджадаг, працякае па плато Бадыят-эль-Джазіра. Даўжыня — 486 км. Упадае ў Евфрат злева ва ўсходняй Сірыі. Басейн — 37081 км². Сярэдні расход вады ля вусця каля 70 м³ /с. Колькасць вады ў рацэ моцна змяняецца ў залежнасці ад сезону. Зімова-вясновыя паводкі. Воды ракі выкарыстоўваецца для ірыгацыі. На беразе знаходзіцца горад Хасеке.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.