Хаджаабадскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хаджаабадскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1926
Насельніцтва
  • 86 600 чал.
Плошча
  • 230 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 457 м і 680 м
Хаджаабадскі раён на карце
Хаджаабадскі раён, карце
Часавы пояс UTC+5
Тэлефонны код +998 74

Хаджаабадскі раён (узб.: Хўжаобод тумани, Xo’jaobod tumani) — туман, размешчаны на паўднёвым усходзе Андыжанскай вобласці (Узбекістан). Утвораны 29 верасня 1926, у 1973 быў аддзелены Джалакудукскі раён, у 1992 — Булакбашынскі раён. Сталіца — горад Хаджаабад.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Раён складаецца з 1 горада (шахары), 4 сельсаветаў (кішлак-фукаралар-ігіні) (уключаюць 33 вёскі):

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф прадстаўлены гарамі Чылустун і Кіршанган, Алайскі хрыбет; а таксама адыры і раўніны. Клімат высокіх субтрапічных нагор'яў. Сярэдняя тэмпература ліпеня +26.7 З, лютага −3.5 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 300—350 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны Шахрыхансай, Акбурасай, Паўднёвы Ферганскі канал; 5 помпавых станцый. Беражы рэк і саеў умацаваныя гранітам. Глебы пераважна ў адырах светлыя і тыповыя шэразёмы. Мінеральныя рэсурсы: нафта, прыродны газ, вапняк, друз і граніт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. GEOnet Names Server — 2018.