Хаджымукан Мунайтпасаў
Хаджымукан Мунайтпасаў | |
---|---|
каз.: Қажымұқан Мұңайтпасұлы | |
![]() «Ямагата Муханура (Мухунура)» — адзін з псеўданімаў Хаджымукана Мунайтпасава | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Імя пры нараджэнні | Мукан Мунайтпасаў |
Мянушкі | Чорны Іван, Ямагата Муханура, Чырвоная Маска, Кара-Мустафа |
Спецыялізацыя | класічная барацьба |
Нарадзіўся |
7 красавіка 1871 |
Памёр |
12 жніўня 1948 (77 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Гады кар’еры | 1901—1944 |
Рост | 194 см |
Вага | 139 кг |
![]() |
Хаджымукан (Кажымукан) Мунайтпасаў (каз.: Қажымұқан Мұңайтпасұлы; 7 красавіка 1871, аул Карааткель Акмалінскай вобласці, — 12 жніўня 1948, калгас Ленін туы, Паўднёва-Казахстанская вобласць) — казахскі барэц і цыркавы артыст. Неаднаразова (у 1908, 1909, 1911, 1913 і 1914 гадах[1]) перамагаў у чэмпіянатах свету па класічнай барацьбе сярод прафесіяналаў. У 1909 г. на чэмпіянаце свету па французскай барацьбе ў Гётэбаргу (Швецыя) Хаджымукан стаў уладальнікам залатога медаля. Залаты медаль ён заваёўвае і на сусветным чэмпіянаце ў Варшаве (1911 год). Першы казах, які заваяваў тытул чэмпіёна свету па французскай барацьбе; шматкроць перамагаў у сусветных, расійскіх, рэгіянальных, потым і агульнасаюзных чэмпіянатах па класічнай барацьбе сярод цяжкавагавікоў. З’яўляецца ўладальнікам каля паўсотні ўзнагарод і медалёў розных проб.
З-за таго, што не мог быць дапушчаны ў зборную Расіі, пад японскім імем Ямагата Муханура выступаў на міжнародных спаборніцтвах за Маньчжурыю. Хаджимукана таксама далі мянушку «Чорным Іванам», а пасля здзяйснення хаджа ў 1912 годзе, ён атрымаў да свайго імя прыстаўку «Хаджы» (паломнік), з якім і стаў вядомы ва ўсім свеце.
У дарэвалюцыйны перыяд Хаджымукан паспяхова выступаў на міжнародных арэнах разам з такімі легендарнымі барцамі, як Іван Паддубны, Георг Лурых і Іван Заікін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі актыўна браў удзел у станаўленні Савецкай улады ў Казахстане, заснаваў першы ў гісторыі Казахстана прафесійны тэатр, з улоння якога выйшлі многія знакамітыя артысты таго часу, арганізоўваў розныя чэмпіянаты.
У час Вялікай Айчыннай вайны Хадыимукан сваімі выступамі збіраў сродкі на дапамогу арміі і падарыў фронту самалёт, названы ў гонар Амангельды Іманава. Нягледзячы на ўсе заслугі перад радзімай, пад канец жыцця ён застаўся без падтрымкі з боку мясцовых улад і, меркавана, памёр ад запалення лёгкіх з-за жыцця ў нечалавечых умовах.
Зноскі
- ↑ Казахстан. Краткий энциклопедический словарь = Қазақстан. Ықшам энциклопедиялық сөздік. — Алма-Ата: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — С. 310. — 569 с. — ISBN 9965-9746-2-4. Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- П. Матущак, Е. Мухиддинов. Казахша курес / рецензент: К. Р. Байдосов. — Алма-Ата: «Рауан», 1995. — 159 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-625-02825-7.
- Виктор Подрезов. Кумир степей // Восток — поэзия силы. — Усть-Каменогорск: Либриус, 2010.
- Гюльнар Муканова Богатырь казахских степей.
- Ботагоз Сейдахметова. Кажымукан Мунайтпасов — батыр казахского народа(недаступная спасылка). Библиотека Южно-Казахстанского государственного университета имени М. О. Ауезова. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
- Эдиге Валиханов Палуан // Журнал «Байтерек». — 2006. — В. №6. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- М. О. Макибай. Ғасырдың ғажап саңлағы Қажымұқан Мұңайтпасов және 2011 жылдың беташары Ақ Азиада. — ЕНУ имени Л. Гумилева, 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Хаджымукан Мунайтпасаў на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1871 годзе
- Нарадзіліся ў Акмалінскай вобласці (Расійская імперыя)
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Туркестанскай вобласці
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Барцы Казахстана
- Барцы СССР
- Цыркавыя артысты
- Чэмпіёны свету па грэка-рымскай барацьбе
- Нарадзіліся ў Акмолінскай вобласці