Хайдзі Клум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хайдзі Клум
Сапраўднае імя

Хайдзі Сэмюэль

Дата нараджэння

1 чэрвеня 1973(1973-06-01) (44 гады)

Месца нараджэння

Бергіш-Гладбах, Паўночны Рэйн — Вестфалія, ФРГ

Рост

176 см

Вага

54 кг

Грудзі

94 см

Стан

65 см

Сцёгны

98 см

Колер валасоў

Светлыя

Вочы

Карыя

Грамадзянства

Сцяг Германіі Германія
Сцяг ЗША ЗША

Муж

Рык Піпіна
(1997—2002)
Сіл
(2005—2012; 4 дзяцей)

Афіцыйны сайт

Хайдзі Клум (ням.: Heidi Klum; нарадзілася 1 чэрвеня 1973, Бергіш-Гладбах) — нямецкая топ-мадэль, актрыса і тэлевядучая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З канца 90-х гадоў Хайдзі Клум лічыцца адной з самых вядомых мадэляў у свеце. Яе кар'ера пачалася ў 1992 годзе, калі яна выйграла галоўны прыз у Late-Night-Show Томаса Готшалка. 19-гадовая школьніца спаборнічала супраць 25 000 канкурэнтак і ў якасці прыза падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам на 300 000 долараў. Пасля канчатка школы яна адмовілася ад вучобы на дызайнера адзежы ў Дзюсельдорфе і замест гэтага занялася сваёй кар'ерай. З 1993 года Клум жыве ў ЗША.

Сусветная вядомасць прыйшла да Хайдзі Клум у 1998 годзе, калі яе фота ў купальніку было надрукавана на вокладцы амерыканскага часопіса Sports Illustrated, чый тыраж дасягае ў ЗША 20 млн. Акрамя таго Клум стала адной з вядучых мадэляў кампаніі Victoria's Secret, адным з «анёлаў». Таксама вышлі папулярныя часопісы Vogue і Elle з фатаграфіяй Хайдзі на вокладцы. Аднак Клум ніколі не прыналежыла да групы мадэляў, якія выходзілі на подыумы падчас вялікіх паказаў у Парыжы, Мілане або Нью-Ёрку.

Зноскі


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]