Халон (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Халон
Характарыстыка
Даўжыня
  • 224 км
Басейн 9 718 км²
Расход вады 20,8 м³/с
Вадацёк
Выток Sierra Ministra[d]
 • Каардынаты 41°05′34″ пн. ш. 2°25′28″ з. д.HGЯO
Вусце Эбра
 • Каардынаты 41°37′23″ пн. ш. 1°17′10″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Эбра → Міжземнае мора

Краіна
=
physical
Халон (рака)
Халон (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Халон (ісп.: río Jalón, араг.: río Xalón) — рака на поўначы Іспаніі, правы прыток ракі Эбра. Даўжыня — 224 км, плошча басейна — 9338 км². Бярэ пачатак у правінцыі Сорыя (муніцыпалітэт Медынаселі), ля ўсходняга краю хрыбта Сьера-Міністра на вышыні 1220 метраў над узроўнем мора.

Працякае па тэрыторыі правінцый Сорыя і Сарагоса ў паўночна-ўсходнім напрамку. На поўдзень ад горада Калатаюд у Халон, з правага боку, упадае рака Хілока (ісп.: Rio Jiloca), якая з’яўляецца найбольш значным яго прытокам. Упадае ў Эбра ў муніцыпалітэце Торэс-дэ-Берэльен, на паўночны захад ад Сарагосы.