Ханна Рыген

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханна Рыген
шведск.: Hannah Ryggen
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні шведск.: Hannah Jönsson
Дата нараджэння 21 сакавіка 1894(1894-03-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1970(1970-02-02)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Hans Ryggen[d]
Род дзейнасці мастак па тэкстылі
Узнагароды
кавалер 1 класа ордэна Святога Олафа медаль прынца Яўгенія
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ханна Рыген (шведск.: Hannah Ryggen, народжаная Ёнсан; 21 сакавіка 1894 — 2 лютага 1970) — мастачка па тэкстылі шведскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 21 сакавіка 1894 года ў Мальмё і была адной з траіх дзяцей былога марака Гунара Ёнсана і яго жонкі Карны Ёнсан[4].

Яшчэ ў дзяцінстве Ханна паказала першыя прыкметы мастацкіх здольнасцяў, але выбрала больш фінансава забяспечаную працу ў якасці настаўніцы. Яна працавала ў школах Лунда і Мальмё да таго, як ёй споўнілася трыццаць гадоў. У гэты перыяд яна брала прыватныя ўрокі малюнка і жывапісу, у тым ліку на працягу шасці гадоў у дацкага мастака Фрэдрыка Крэбса у Лундзе, прыязджаючы туды з Мальмё.

У 1922 годзе Ханна атрымала стыпендыю, якой ёй хапіла на паездку ў Еўропу, каб пазнаёміцца з мастацтвам за межамі Швецыі. У Дрэздэне яна пазнаёмілася з нарвежскім мастаком Хансам Рыгенам з Эрлана. У 1923 годзе яна прыязджала да яго ў Нарвегію, а ў верасні гэтага ж года яны пажаніліся. Ханна цікавілася скандынаўскімі фемінісцкімі газетамі і часопісамі левага толку, была актыўная ў Камуністычнай партыі Нарвегіі і ўдзельнічала ў міжнародным рабочым руху.

Прыклад працы Рыген. Традыцыйная іміджавая тканіна мае сваю ўласную эстэтыку.

Таксама яна самастойна навучылася працы на ткацкім станку, створаным яе мужам, і яна стала вядомым мастаком па тэкстылі, выстаўлялась ў Нарвегіі і за мяжой. У 1937 годзе яна ўдзельнічала ў Сусветнай выставе ў Парыжы, а праз два гады — у Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку[4].

У гады Другой сусветнай вайны муж Ханны ўдзельнічаў у працы супраціву, быў арыштаваны ў маі 1944 года, знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных і вярнуўся дадому ў маі 1945 года. Сям’я пераехала ў Тронхейм, дзе Ханс Рыген памёр у снежні 1956 года.

Магіла Ханны і Ханса.

Ханна працягнула працу з тэкстылем, адкрыла ўласную студыю і актыўна займалася творчасцю. У 1962 годзе яна экспанавалася на выставе ў Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме і была абраная сябрам Шведскай каралеўскай акадэміі мастацтваў. У 1964 годзе яе работы былі прадстаўлены на Венецыянскай біенале, і яна стала першым мастаком па тэкстылі, абраным для штогадовай восеньскай выставы Høstutstillingen ў Осла[5].

У апошнія гады жыцця ў Ханны было слабае здароўе, яна некаторы час жыла ў Осла, але затым пераехала ў Тронхейм. На Каляды 1969 года яна сур’ёзна захварэла падчас візіту да сваёй дачкі Манэ ў Швецыю. Памерла 2 лютага 1970 года ў Тронхейме ў бальніцы Святога Олафа. Была пахавана побач з мужам на могілках Эрлана.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Ханна Рыген была ўзнагароджана нарвежскім ордэнам Святога Олафа і шведскім медалём прынца Яўгена.
  • Работы мастачкі прадстаўлены ў шэрагу музеяў Нарвегіі і Швецыі[6], уключаючы Нацыянальны музей Швецыі ў Стакгольме.
  • У 1994 годзе ў гавані нарвежскага Брэкстада быў усталяваны помнік Ханне і Хансу Рыген, створаны скульптарам Астрыд Дальсвін — сям’я размешчана ў лодцы, сюжэт запазычаны з пляцення Ханны Рыген 6 кастрычніка 1942 года.
  • У 1996 годзе рэжысёр Марыт Бернтцэн завяршыла працу над дакументальным фільмам «Mennesket i veven» пра жыццё і творчасць Ханны Рыген.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Marit Paasche. Hannah Ryggen: Threads of Defiance. University of Chicago Press (2019), ISBN 022667469X.
  • Marit Paasche, Esther Schlicht. Hannah Ryggen: Woven Manifestos. Prestel Publishing (2019), ISBN 9783791359267.

Зноскі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.