Ханс-Георг Вік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс-Георг Вік
Hans-Georg Wieck
сцяг
6-ы прэзідэнт БНД
4 верасня 1985 — 2 кастрычніка 1990
Папярэднік: Херыберт Хеленбройх
Пераемнік: Конрад Порзнер
 
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 28 сакавіка 1928(1928-03-28) (89 гадоў)
Гамбург
 
Узнагароды:
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

Ханс-Георг Вік (ням.: Hans-Georg Wieck, нар. 28 красавіка 1928, Гамбург) — прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы ў 1985-1990 гадах. У 1998 па 2001 гады - кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права і філасофію, атрымаў ступень PhD за працу «Паходжанне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і аднаўленне Цэнтрысцкай партыі, 1945-1947 гг."

З 1954 па 1993 гады працаваў у міністэрстве замежных спраў ФРГ, а ў перыяд 1966-1974 - у федэральнай міністэрстве абароны (1970-1974 - дырэктар па палітычнаму планаванню). У 1974-1977 быў паслом ФРГ у Іране, у 1977-1980 - паслом ФРГ у СССР, у 1980-1985 - пастаянным прадстаўніком ФРГ у «Паўночнаатлантычным савеце» (НАТА) у Бруселі.

У 1985-1990 гадах быў прэзідэнтам БНД.

У 1990 годзе вярнуўся на дыпламатычную службу і ў 1990-1993 быў паслом ФРГ у Індыі. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы вёў грамадскую працу: у 1993-1995 быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Э.Шэварднадзэ, з 1998 па 2001 гады - кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску, з 1996 па верасень 2008 года - старшыня інда-нямецкага таварыства.

З 2004 года Ханс-Георг Вік з'яўляецца старшынём Кансультатыўнага савета па разведцы (GKND)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кіраўнікі БНД