Харчовыя дабаўкі
Харчовая дабаўка — уведзенае падчас вытворчасці і гандлю ў харчовы выраб рэчыва для захавання і надання водару, смаку і выгляду. Воцатная і малочная кіслаты, кухонная соль выкарыстоўваюцца цягам тысячагоддзяў. Шырокае выкарыстанне большасці іншых распачалося ў другой палове ХХ стагоддзя з развіццём знешняга гандлю і выяўнай, каляровай рэкламы.
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Паводле прызначэння падзяляюцца на: антыакісляльнікі (Е300-399), вільгацезахавальнікі, водара- і смакаўзмацняльнікі (Е600-699), глазуравальнікі (Е1000), жэлявальнікі, кансерванты (Е200-299), загушчальнікі (Е300-399), мукаапрацоўнікі, падсаладжальнікі (Е1000), пенагаснікі (Е900-999), пенаўтваральнікі, разрыхляльнікі (Е1000), рэгулятары кіслотнасці (Е1000), стабілізатары (Е300-399), фарбавальнікі (E100-182), хлебазапякальнікі і эмульгатары (Е500-599).
Бяспека[правіць | правіць зыходнік]
Аб'яднаны камітэт экспертаў па харчовых дабаўках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных нацый ухваляе выкарыстанне рэчыва ў харчовай вытворасці пры бяспечнасці ў доследах на жывёлах. Аднак Еўрапейскае агенцтва па харчовых стандартах доследна выявіла ператраўліванне сінтэтычнага азазлучэння (Е128), раней дазволенага ў якасці чырвонага фарбальніка кілбас і мяса, у атрутны анілін.
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
У Беларусі пры вытворчасці харчавання для дзяцей першага года жыцця з харчовых дабаўкаў дапушчаецца выкарыстанне толькі солі. У вырабах для дзяцей да трох год выключаецца выкарыстанне генетычна змененай сыравіны[1].
Зноскі
- ↑ Надзея Нікалаева. Харчовыя дабаўкі: за і супраць // Краіна здароўя. — 9 лютага 2010. — № 6 (175). — С. 5.