Харыпур (горад, Пакістан)
| Населены пункт | |
| Харыпур | |
|---|---|
| англ.: Haripur | |
| 33°59′39″ пн. ш. 72°56′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1822 |
| Вышыня цэнтра | 520 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Dor River[d] |
| Часавы пояс | UTC+5 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Харыпур (англ.: Haripur) — горад у Пакістане, размешчаны ў аднайменнай акрузе правінцыі Хайбер-Пахтунхва. За 65 км ад Ісламабада і 35 км ад Абатабада. Малыя рэкі, якія працякаюць праз горад, сілкуюць дамбу Тарбела.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны сікхам Хары Сінгхам Налва ў 1822 годзе і стаў сталіцай Хазары (да 1853 года). Хары Сінгх Налва быў прызначаны імператарам сікхаў Ранджытам Сінгхам ў якасці другога назіма Хазары. Першага назіма забілі мясцовыя жыхары.
Харыпур быў пабудаваны як крэпасць, акружаная сцяной (якая была 3,7 метраў таўшчынёй і да 15 м у вышыню, было ўсяго чатыры ўваходы ў горад). Гэта крэпасць пазней стала аддзяленнем гарадской паліцыі. У Харыпуры размешчаны два ўніверсітэты — Адкрыты ўніверсітэт Аламы Ікбала і ўніверсітэт Хазары. У 1867 годзе быў створаны муніцыпалітэт.
У горадзе ўсталяваны абеліск на магіле палкоўніка Канара, еўрапейскага афіцэра артылерыі сікхаў, які загінуў ў 1848 годзе ў баі супраць паўстанцаў Чатара Сінгха.
- ↑ Geographic Names Server — 2018.