Сікхізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кханда — найбольш значны сімвал сікхізму
Паломнік-сікх на фоне Залатога храма

Сікхізм (ад пендж. ਸਿੱਖੀ, «сікхӣ», «паслядоўнік, вучань»), манатэістычная рэлігія, заснаваная ў 16 стагоддзі ў паўночна-заходняй частцы Індастана гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным святы пісаннем сікхаў з'яўляецца Гуру Грантх Сахіб.

Сікхізм узнік на сутыку ісламу і індуізму, але з'яўляецца самастойнай рэлігійна-філасофскай канструкцыяй. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы і перараджэння, але адпрэчваецца каставая сістэма. Сыкхі вераць, што Бог з'яўляецца адзінай рэальнасцю і духоўнае вызваленне можа дасягацца шляхам здаволення яго праз сардэчны спеў, паўтор святога імені, медытацыю і служэнне. Цэнтральнай з'яўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы святых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (стальны бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы і барада).

На сёння сікхізм налічвае каля 30 млн. паслядоўнікаў[1], з якіх 83% пражывае ў Індыі, 76% індыйскіх сікхаў жывуць у Пенджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[2]. Колькасць вернікаў штогод павялічваецца[3]. Шырока прадстаўлены ў дзяржаўным апараце і ўзброеных сілах Індыі (наступствы адпаведнай палітыкі брытанскай каланіяльнай адміністрацыі).

Зноскі

  1. «Religions by adherents». Adherents.com
  2. Axel, Brian Keith (2001). The Nation's Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.
  3. «The List: The World's -Growing Religions». Foreign Policy.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2008), Sikh Twareekh, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2008.
  • Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2012), Sikh History (in 10 volumes), publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2010–12.
  • Duggal, Kartar Singh (1988). Philosophy and Faith of Sikhism. Himalayan Institute Press. ISBN 978-0-89389-109-1. 
  • Kaur, Surjit, Amongst the Sikhs: Reaching for the Stars, New Delhi, Roli Books, 2003 ISBN 81-7436-267-3
  • Khalsa, Guru Fatha Singh, Five Paragons of Peace: Magic and Magnificence in the Guru's Way, Toronto, Monkey Minds Press, 2010, ISBN 978968265819Шаблон:Please check ISBN, gurufathasingh.com
  • Khalsa, Shanti Kaur, The History of Sikh Dharma of the Western Hemisphere, Sikh Dharma, Espanola, NM, 1995 ISBN 0-9639847-4-8
  • Singh, Khushwant (2006). The Illustrated History of the Sikhs. Oxford University Press, India. 
  • Singh, Patwant (1999). The Sikhs. Random House, India. ISBN 978-0-385-50206-1. 
  • Takhar, Opinderjit Kaur, Sikh Identity: An Exploration of Groups Among Sikhs, Ashgate Publishing Company, Burlington, VT, 2005 ISBN 0-7546-5202-5
  • Teece, Geoff (2004). Sikhism: Religion in focus. Black Rabbit Books. ISBN 978-1-58340-469-0. 
  • Dilgeer, Dr Harjinder Singh (1997), The Sikh Reference Book, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 1997.
  • Dilgeer, Dr Harjinder Singh (2005), Dictionary of Sikh Philosophy, publisher Sikh University Press & Singh Brothers Amritsar, 2005.
  • Chopra, R. M. (2001), Glory of Sikhism, publisher Sanbun, New Delhi, ISBN 783473471195Шаблон:Please check ISBN

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]