Хайбер-Пахтунхва
| Хайбер-Пахтунхва | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| урду: خیبر پختونخوا пушту: خېبر پښتونخوا | |||||
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 25 кастрычніка 1901[2] | ||||
| Кіраўнік | Shah Farman[d] | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
|
|
|||||
| Код ISO 3166-2 | PK-KP | ||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Хайбе́р-Пахтунхва́ (урду: خیبر پختونخوا, англ.: Khyber Pakhtunkhwa) — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Пакістана, раней таксама вядомая як Паўночна-Заходняя Памежная.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Правінцыя знаходзіцца на паўночным захадзе краіны. На поўдні мяжуе з правінцыяй Белуджыстан, на паўднёвым усходзе — з правінцыяй Пенджаб і сталічнай тэрыторыяй Ісламабада, на ўсходзе — з Азад Кашмірам, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Федэральна кіруемымі племяннымі тэрыторыямі, на поўначы і паўночным захадзе праходзіць мяжа з Афганістанам.
На тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Бара, Гамал, Гару, Дор, Жоб, Кабул, Кунар, Курам, Панджгора, Сіран, Сўат, Чытрал.
Плошча правінцыі складае 74 521 км².
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты).
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва складае прыкладна 20 215 000 чалавек.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ NORTH-WEST FRONTIER PROVINCE // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хайбер-Пахтунхва- Khyber Pakhtunkhwa Official Web Portal (англ.) (урду)