Хасуэл
Выгляд
Хасуэл | |
---|---|
англ. Haswell | |
Характарыстыкі | |
Плошча | каля 1 км² |
Найвышэйшы пункт | 93 м |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
66°31′00″ пд. ш. 93°00′00″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Хасуэл |
Акваторыя | Мора Дэйвіса |
Кантынент | |
Ха́суэл (англ.: Haswell)[1] — востраў у Антарктыцы, у моры Дэйвіса, за 2,5 км ад Берага Праўды[1] на Зямлі Каралевы Мэры.
Востраў адкрыты ў час Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі 1911—1914 гг. пад кіраўніцтвам Дугласа Моўсана. Названы ў гонар аўстралійскага заолага, прафесара Сіднейскага ўніверсітэта Уільяма А. Хасуэла (англ.: William Aitcheson Haswell).
Плошча паверхні вострава каля 1[1] км². Вышыні да 93[1] м. На востраве калоніі пінгвінаў Адэлі і іншых птушак. Каля вострава буйныя калоніі імператарскіх пінгвінаў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Haswell Island // Geographic Names Information System (GNIS)(недаступная спасылка) (англ.)