Рэнэ Ігіта
Рэнэ Ігіта | ||
![]() |
||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Хасэ Рэнэ Ігіта Сапата | |
Мянушка | El Loco (вар'ят) | |
Нарадзіўся | 27 жніўня 1966 (51 год) Медэльін, Калумбія |
|
Грамадзянства | ![]() |
|
Рост | 172 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | завяршыў кар’еру | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1985 | ![]() |
16 (5) |
1986 — 1992 | ![]() |
112 (11) |
1992 — 1993 | ![]() |
38 (1) |
1994 — 1997 | ![]() |
69 (3) |
1997 — 1998 | ![]() |
30 (2) |
1999 — 2000 | ![]() |
20 (4) |
2000 — 2001 | ![]() |
21 (2) |
2001 — 2002 | ![]() |
4 (0) |
2002 — 2003 | ![]() |
12 (0) |
2004 | ![]() |
35 (0) |
2005 | ![]() |
? (?) |
2007 | ![]() |
35 (5) |
2008 | ![]() |
10 (2) |
2008 — 2010 | ![]() |
12 (5) |
1985—2010 | Усяго | 380 (41) |
Нацыянальная зборная** | ||
1987 — 1999 | ![]() |
68 (3) |
Міжнародныя медалі | ||
Кубкі Амерыкі | ||
Бронза | Аргенціна 1987 | |
Бронза | Уругвай 1995 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Хасэ Рэнэ Ігіта Сапата (ісп.: José René Higuita Zapata; 27 жніўня 1966, Медэльін, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай (1987—1999). Выканаўца штрафных і пенальці ў клубах і зборнай. Вынаходнік «удару скарпіёна». Забіў за кар’еру 44 мячы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў).
Змест
Ранняя біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рэнэ Ігіта нарадзіўся 27 жніўня 1966 года ў бедным квартале горада Медэльін. Свайго бацькі ён ніколі не бачыў, маці неўзабаве пасля нараджэння памерла, а маленькага Хасэ выхоўвала бабуля Ганна Феліс. Матэрыяльнае становішча было настолькі цяжкім, што будучы брамнік быў вымушаны займацца продажам гародніны, паперы і іншага, каб хоць як-небудзь звадзіць канцы з канцамі.
Талент брамніка выявіўся выпадкова. Звычайна Рэнэ гуляў у сваёй школьнай камандзе на месцы форварда. У дзень, калі на юных футбалістаў прыехаў паглядзець селекцыянер каманды «Індэпенд'ентэ» (Медэльін), Ігіта заняў месца ў варотах, замяніўшы траўміраванага галкіпера. Гульня Рэнэ ўразіла спецыяліста, і з таго самага дня ен перакваліфікаваўся ў вартавога брамы.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Прафесійную спартыўную кар’еру Ігіта пачаў у футбольным клубе «Атлетыка Насьяналь». Брамнік Рэнэ Ігіта праславіўся дзякуючы выкананню штрафных удараў і пенальці. На працягу сваёй футбольнай кар’еры ён забіў 44 галы (37 з пенальці, 7 пры выкананні штрафных удараў), у 68 матчах за нацыянальную зборную Калумбіі забіў 8 мячоў. Найбольшую вядомасць Хасэ прынёс вынайдзены ім «удар скарпіёна», які ён прадэманстраваў у таварыскім матчы зборных Англіі і Калумбіі 6 верасня 1995 года на стадыёне Уэмблі. Пасля ўдару Джэймі Рэднарпа, мяч паляцеў у вароты. Удар быў не вельмі моцным, і мяч ляцеў брамніку ў рукі. Замест таго, каб спакойна забраць яго, Ігіта ў акрабатычным скачку адбіў яго пяткамі ног. У 2002 годзе брытанскі тэлевізійны канал 4 (Channel 4) правёў апытанне на тэму 100 вялікіх спартыўных дасягненняў. «Удар скарпіёна» ў ім заняў 94 месца.
На полі Ігіта вядомы сваім эксцэнтрычным стылем гульні, выхадамі за рамкі штрафной. Такія паводзіны неаднаразова падвяргалі каманду да рызыкі. Вядомы эпізод адбыўся ў 1990 годзе на чэмпіянаце свету ў Італіі ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Камеруна. У дадатковы час пры ліку 0:1 на карысць Камеруна Ігіта выйшаў за межы сваёй штрафной плошчы і паспрабаваў абвесці форварда афрыканцаў Ражэ Мілу. Міла адабраў мяч у брамніка і забіў гол у пустую браму, а Камерун у выніку перамог 2:1 і стаў першай у гісторыі афрыканскай камандай, якая выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету. У выніку такіх паводзін на футбольным полі СМІ і фанаты празвалі яго «El Loco» (вар'ят).
Ігіта сябруе з Дыега Марадонай, гуляў у яго развітальным матчы 10 лістапада 2001 года на сустрэчы паміж зборнай Аргенціны і зборнай усіх зорак.
26 студзеня 2010 года адбыўся развітальны матч Рэнэ Ігіты ў яго родным горадзе Медэльін.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]
- Лепшы футбаліст Паўднёвай Амерыкі: 1990
- Трэці футбаліст Паўднёвай Амерыкі па версіі «El País»: 1989, 1990
- 8-е месца ў спісе лепшых брамнікаў Паўднёвай Амерыкі XX стагоддзя па версіі IFFHS
- 3-е месца сярод брамнікаў па выніковасці — 44 галы.
Камандныя[правіць | правіць зыходнік]
- Бронзавы прызёр Кубка Амерыкі: 1987, 1995
- Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 1989
- Уладальнік Міжкантынентальнага кубка: 1989
- Фіналіст Кубка Лібертадорэс: 1995
- Чэмпіён Калумбіі: 1991, 1994, 1995
Скандалы[правіць | правіць зыходнік]
Ігіта меў дачыненне да серыі скандалаў падчас сваёй спартыўнай кар’еры. У 1991 годзе ён наведаў у турме Пабла Эскабара, якога лічаць хросным бацькам Медэльінскай картэлі наркамафіі.
4 чэрвеня 1993 года ён быў арыштаваны падчас перадачы выкупу для вызвалення выкрадзенай дачкі аднаго з сяброў Пабла Эскабара. Любое дачыненне да выкрадання людзей з мэтай выкупу забаронена заканадаўствам Калумбіі, і таму Ігіта быў прысуджаны да шасці месяцаў турмы. Гэты выпадак прымусіў яго прапусціць футбольны Кубак Амерыкі і чэмпіяната свету па футболе ў 1994годзе. «Я дзейнічаў, зыходзячы з гуманістычных меркаванняў», заявіў Ігіта, "калі б мне калі-небудзь неабходна было яшчэ раз дапамагчы вызваліць каго-небудзь, я б зрабіў гэта без ваганняў. Я футбаліст, і нічога не ведаў пра «кіднепінг»[1].
23 лістапада 2004 года, падчас выступу Ігіты ў нацыянальным чэмпіянаце Эквадора, допінг-кантроль даў станоўчы вынік на наяўнасць наркотыкаў у арганізме, і футбольная федэрацыя Эквадора адхіліла Хасэ Ігіту ад удзелу ў гульнях на 6 месяцаў.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Спадчына Рэнэ Ігіты (англ.)
- Шалёны Ігі (руск.)
- Рэнэ Ігіта, вынаходнік удару скарпіёна (руск.)
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Перэа • 3 Маліна • 4 Эрэра • 5 Ояс • 6 Перэс • 7 дэ Авіла • 8 Альварэс • 9 Галеана • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Хіменес (б) • 13 Трэльес • 14 Мендоса • 15 Ангула • 16 Порас • 17 Коль • 18 Гомес • 19 Ігуаран • 20 Эксабар • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Гільдарда Гомес • 4 Перэс • 5 Ояс • 6 Габрыэль Гомес • 7 дэ Авіла • 8 Гарсія • 9 Ангула • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Вілья • 13 Мендоса • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Ігуаран • 17 Трэльес • 18 Кабрэра • 19 Нінья (б) • 20 Эрнандэс • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Гільдарда Гомес • 4 Эрэра • 5 Вілья • 6 Перэс • 7 Эстрада • 8 Габрыэль Гомес • 9 Герэра • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Нінья (б) • 13 Ояс • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Ігуаран • 17 Касьяні • 18 Кабрэра • 19 Рынкон • 20 Фахарда • 21 Мендоса • 22 Эрнандэс • трэнер: Франсіска Матурана |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Эскабар • 3 Марцінес • 4 Піментэль • 5 Эрэра • 6 Парэха • 7 дэ Авіла • 8 Гарсія • 9 Валенсіяна • 10 Вальдэрама • 11 Рэдын • 12 Калеро (б) • 13 Кабрэра • 14 Альварэс • 15 Перэа • 16 Эстрада • 17 Асорыа • 18 Ігуаран • 19 Усурыяга • 20 Рынкон • 21 Варгас Картэс • 22 Нінья (б) • трэнер: Луіс Аўгуста Гарсія |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 Ігіта (б) • 2 Санта • 3 Мендоса • 4 Фернандэс • 5 Бермудэс • 6 Гавірыя • 7 Герэра • 8 Ласана • 9 Арбаледа • 10 Вальдэрама • 11 Аспрылья • 12 Калеро (б) • 13 Кабрэра • 14 Альварэс • 15 Маскера • 16 Арыстысабаль • 17 Леон • 18 Кардона • 19 Рынкон • 20 Кіньёнес • 21 Касіяні • 22 Кордаба (б) • трэнер: Эрнан Дарыа Гомес |
|
||
---|---|---|
![]() |
1 О. Кордаба (б) • 2 І. Кордаба • 3 Картэс • 4 Віверас • 5 Бермудэс • 6 Рамірэс • 7 Конга • 8 Ласана • 9 Банілья • 10 Марантэс • 11 Самбрана • 12 Ігіта (б) • 13 Баланья • 14 Бетанкорф • 15 Портакарэра • 16 Гансалес • 17 Мантанья • 18 Кінтана • 19 Рыкард • 20 Грысалес • 21 Епес • 22 Хуліа (б) • трэнер: Хаўер Альварэс |
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Медэльіне
- Нарадзіліся ў Калумбіі
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя брамнікі
- Футбалісты Калумбіі
- Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
- Ігракі ФК Дэпартыва Перэйра
- Ігракі ФК Леанес
- Ігракі ФК Дэпартыва Лара
- Ігракі ФК Баха Каўка
- Ігракі ФК Аўкас
- Ігракі ФК Хуніёр Баранкілья
- Ігракі ФК Рэал Картахена
- Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Медэльін
- Ігракі ФК Веракрус
- Ігракі ФК Атлетыка Насьяналь
- Ігракі ФК Рэал Вальядалід
- Ігракі ФК Мільянарыяс