Перайсці да зместу

Марыа Епес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марыа Епес
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Марыа Альберта Епес Дыяс
Нарадзіўся 13 студзеня 1976(1976-01-13)[1][2][…] (48 гадоў)
Грамадзянства  Калумбія
 Францыя
Рост 186 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1997 Калумбія Картулуа 59 (4)
1997—1999 Калумбія Дэпартыва Калі 61 (7)
1999—2002 Аргенціна Рывер Плэйт 79 (7)
2002—2004 Францыя Нант 73 (2)
2004—2008 Францыя Пары Сен-Жэрмен 119 (11)
2008—2010 Італія К’ева 62 (1)
2010—2013 Італія Мілан 36 (2)
2013—2014 Італія Аталанта 25 (0)
2014—2015 Аргенціна Сан-Ларэнса 31 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999—2014 Калумбія Калумбія 102 (6)
Трэнерская кар’ера
2016—2017 Калумбія Дэпартыва Калі
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Калумбія 2001
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыа Альберта Епес Дыяс (ісп.: Mario Alberto Yepes Díaz; нар. 13 студзеня 1976, Калі, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (1999—2014).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 1995 па 1997 гады гуляў у калумбійскім клубе «Картулуа». З 1997 па 1999 гады выступаў у шэрагах іншага калумбійскага клуба, як «Дэпартыва» з Калі. З 1999 па 2002 гады з’яўляўся іграком аргенцінскага гранда «Рывер Плэйт». З 2002 па 2004 гады гуляў за французскі клуб «Нант», пакуль не перайшоў у іншы французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», у якім выступаў па 2008 год. Пасля па 2010 год выступаў за італьянскі клуб «К’ева» з Вероны.

26 сакавіка 2010 года Епес падпісаў кантракт з «Міланам» на 2 гады[3]. 12 мая 2012 года Епес падоўжыў кантракт з клубам яшчэ на адзін год да лета 2013 года[4]. Пасля яго сканчэння перайшоў у іншы італьянскі клуб «Аталанта».

Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у аргенцінскі клуб «Сан-Ларэнса», у складзе якога прымаў удзел у клубным чэмпіянаце свету ў канцы 2014 года. У студзені 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Епес правёў больш за 80 гульняў за нацыянальную зборную Калумбіі з моманту свайго дэбюту ў 1999 годзе[6]. Ён быў часткай каманды зборнай Калумбіі, якая перамагла ў розыгрышы Кубка Амерыкі ў 2001 годзе, а таксама стала ўдзельнічаў у іншых міжнародных спаборніцтвах.

Абвясціў аб сваім зыходзе са зборнай па заканчэнні чэмпіянату свету 2014, у якім Калумбія дайшла да чвэрцьфінала.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2016 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Дэпартыва» (Калі). Пакінуў пасаду ў сакавіку 2017 года.

Калумбія Дэпартыва:

Аргенціна Рывер Плэйт:

Францыя Пары Сен-Жэрмен:

Італія Мілан:

Калумбія Калумбія:

Зноскі