Дыега Арманда Марадона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дыега Марадона
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дыега Арманда Марадона
Мянушка El Pibe de Oro[5]
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1960(1960-10-30)[1][2][…]
Памёр 25 лістапада 2020(2020-11-25)[3] (60 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 165 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1968—1969 Аргенціна Эстрэлья Роха
1970—1976 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
1976—1981 Аргенціна Аргенцінас Хуніярс 166 (116)
1981—1982 Аргенціна Бока Хуніярс 40 (28)
1982—1984 Іспанія Барселона 36 (22)
1984—1991 Італія Напалі 188 (81)
1992—1993 Іспанія Севілья 26 (5)
1993—1994 Аргенціна Ньюэлс Олд Бойз 5 (0)
1995—1997 Аргенціна Бока Хуніярс 30 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
1977—1979 Аргенціна Аргенціна (да 20) 24 (13)
1977—1994 Аргенціна Аргенціна 91 (34)
Трэнерская кар’ера
1994 Аргенціна Тэкстыль Мандыю
1995 Аргенціна Расінг Авельянеда
2008—2010 Аргенціна Аргенціна
2011—2012 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Васл
2017—2018 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Фуджайра
2018—2019 Мексіка Дарадас дэ Сіналоа
2019—2020 Аргенціна Хімнасія і Эсгрыма
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Мексіка 1986
Срэбра Італія 1990
Кубкі Амерыкі
Бронза Бразілія 1989
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыега Арманда Марадона (ісп.: Diego Armando Maradona; 30 кастрычніка 1960, Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 25 лістапада 2020, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).

На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніярс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніярс»[7].

У якасці трэнера Дыега Марадона працаваў з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі[7].

15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады[8]. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі[7]. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»[9], застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»[10].

У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»[11]. У лістападзе 2019 года, пасля змены кіраўніцтва клуба, быў адпраўлены ў адстаўку[12], аднак неўзабаве адстаўка была адменена і Марадона вярнуўся да працы з камандай[13].

25 лістапада 2020 года Марадона памёр з-за раптоўнага[14] спынення сэрца[15]. Ускрыццё назвала прычынай смерці футбаліста востры ацёк лёгкіх, які быў выкліканы хранічнай сардэчнай недастатковасцю. Акрамя таго, у яго была выяўленая сардэчная паталогія — дылатацыйная кардыяміяпатыя[16]. У сувязі з яго смерцю ў краіне была абвешчана трохдзённая нацыянальная жалоба[17]. Кіраўніцтва клуба «Хімнасія і Эсгрыма», які стаў апошнім у трэнерскай кар’еры Дыега, у сваёй афіцыйнай заяве выказала яго родным і блізкім шчырыя спачуванні[18]. Цырымонія развітання з вялікім футбалістам адбылася 26 лістапада 2020 года ў Прэзідэнцкім палацы ў Буэнас-Айрэсе. На шляху да труны з’явілася чарга даўжынёй у сем кварталаў[19][20].

Зноскі

  1. Diego Maradona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Diego Maradona // FBref.com
  3. Diego Maradona // https://autority.snk.sk/cgi-bin/koha/opac-authoritiesdetail.pl?marc=1&authid=200320
  4. https://www.clarin.com/zonales/conmocion-country-murio-maradona-recibimos-vecino-_0_JQopO_t9U.html
  5. https://encuentro.gob.ar/programas/10416
  6. Telefe Noticias DIEGO MARADONA: EL ADIÓS EN EL CEMENTERIO - Telefe Noticias — 2020. Праверана 27 лістапада 2020.
  7. а б в blr.belta.by
  8. nashaniva.by
  9. Мексиканский «Дорадос» объявил о подписании Марадоны. СМИ сообщают, что аргентинец покинул брестское «Динамо» (руск.)
  10. Марадона покинул пост тренера «Дорадос». Ему предстоят операции на плече и колене (руск.)
  11. Марадона возглавил «Химнасию», которая занимает последнее место в чемпионате Аргентины (руск.)
  12. Марадона отправлен в отставку из «Химнасия и Эсгрима» (руск.)
  13. Отставка Марадоны из «Химнасии» отменена (руск.)
  14. "Ассоциация футбола Аргентины подтвердила смерть Марадоны: «Ты навсегда в наших сердцах»". sports.ru.
  15. "Умер Диего Марадона". championat.com.
  16. "Вскрытие показало точную причину смерти Диего Марадоны". championat.com. Праверана 2020-11-28.
  17. "В Аргентине объявлен трёхдневный траур в связи со смертью Марадоны". championat.com.
  18. Hasta siempre, Diego querido(нявызн.). Club de Gimnasia y Esgrima La Plata (25 лістапада 2020). Праверана 25 лістапада 2020.
  19. Церемония прощания с Марадоной в президентском дворце будет длиться два дня. Ожидается 1 миллион посетителей. Csportbox.ru. Праверана 26 лістапада 2020.
  20. На церемонии прощания с Марадоной пострадало несколько фанатов. sportmk.ru (26 лістапада 2020). Праверана 26 лістапада 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Дыега Арманда Марадона