Хацкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хацкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чавускі раён
Адміністрацыйны цэнтр Хацкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 мая 1960

Ха́цкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Хацкавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Ваўкавіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.