Лупалаўскі раён
Jump to navigation
Jump to search
Лупалаўскі раён | |
---|---|
Уваходзіць у | Магілёўская акруга |
Уключае | 20 сельсаветаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лупалава |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 2 сакавіка 1931 |
Лу́палаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930). Цэнтр — мястэчка (прыгарад Магілёва) Лупалава.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 20 сельсаветаў: Амхаўскі, Амхініцкі (Вялікаамхініцкі), Антонаўскі (5.8.1929 перайменаваны ў Хацетаўскі), Грабянёўскі, Еганоўскі, Жданавіцкі, Зарэсцкі, Заходскі, Кароўчынскі, Мастоцкі, Махаўскі, Машанацкі, Нічыпаравіцкі, Сідаравіцкі, Слабодкаўскі, Cуxapoўcкi, Таранаўскі, Хацкавіцкі, Чэрнеўскі і Шчэжарскі.
2 сакавіка 1931 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была падзелена паміж Дрыбінскім, Магілёўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнамі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лупалаўскі раён //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. С. 401—402.