Перайсці да зместу

Хашым Тачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хашым Тачы
алб.: Hashim Thaçi
1-ы Прэм’ер-міністр Косава[d]
2 красавіка 1999 — 1 лютага 2000
Папярэднік Bujar Bukoshi[d]
Пераемнік Nexhat Daci[d]
4-ы прэзідэнт Косава[d]
7 красавіка 2016 — 5 лістапада 2020
Папярэднік Атыфетэ Ях’яга[d]
Пераемнік В'ёса Асмані
5-ы Прэм’ер-міністр Косава[d]
9 студзеня 2008 — 9 снежня 2014
Папярэднік Agim Çeku[d]
Пераемнік Isa Mustafa[d]

Нараджэнне 24 красавіка 1968(1968-04-24)[1][2][…] (58 гадоў)
Грамадзянства
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хашым Тачы (алб.: Hashim Thaçi; нар. 24 красавіка 1968(1968-04-24)[1][2][…], Србіца[d], Сацыялістычны аўтаномны край Косава[3]) — палітык, старшыня Дэмакратычнай партыі Косава, Прэзідэнт Рэспублікі Косава (2016—2020).

Быў палітычным камандуючым Арміяй вызвалення Косава (УÇК). Прэм’ер-міністр Косава з 9 студзеня 2008 года па 9 снежня 2014 года.

Прэзідэнт Косава з 7 красавіка 2016 года. 5 лістапада 2020 года Хашым Тачы абвясціў аб сваёй адстаўцы — пасля таго, як стала вядома, што Спецыяльная пракуратура па Косаве ў Гаазе пацвердзіла абвінавачанні супраць яго ва ўчыненні ваенных злачынстваў у 1998—1999 гадах падчас ваеннага канфлікту ў былой Югаславіі[4]. Адразу ж ён быў узяты пад варту Спецыяльным судом па Косаве.

Суд прызнаў косаўскага лідара вінаватым у ваенных злачынствах, здзейсненых у 1998–1999 гадах. Трыбунал прызнаў датычнасць Хашыма Тачы да забойства 96 палітычных апанентаў і меркаваных пасобнікаў сербскіх сіл, незаконнага затрымання 385 чалавек, катаванняў 303 чалавек і жорсткага абыходжання. Ён быў прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне абвешчана 16 верасня 2026 года[5].