Хаўер Наварэтэ
Хаўер Наварэтэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 1956[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кінакампазітар, кампазітар |
Узнагароды |
Хаўе́р Наварэ́тэ (ісп.: Javier Navarrete; нар. 9 мая 1956, Тэруэль) — іспанскі кампазітар, найбольш вядомы як аўтар музыкі для кіно.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Наварэтэ родам з Тэруэля, Іспанія. Пасля вучобы ў чылійскага кампазітара Габрыэля Брнчыча[es] ў Барселоне ён заняўся авангарднымі выступленнямі і даследаваннямі ў галіне электроннай музыкі. У 1976 годзе на Міжнародным фестывалі ў Барселоне адбылася прэм’ера яго першых кампазіцый, якія атрымалі прызнанне крытыкаў і публікі.
У 1981 годзе Наварэтэ стварыў першы іспанскі ансамбль, які выступаў у жанры музычнага мінімалізму. У 1986 годзе ён напісаў музыку для свайго першага фільма «У шкляной клетцы[en]» — культавага фільма жахаў, які прынёс яму славу. Рэжысёр Гільерма дэль Тора папрасіў Хаўера Наварэтэ напісаць музыку для «Хрыбта д’ябла», а затым і для «Лабірынта фаўна», які прынёс яму намінацыі на «Оскар» і «Грэмі».
У 2007 годзе Наварэтэ пераехаў у Лос-Анджэлес, каб паспрабаваць свае сілы ў вялікіх галівудскіх студыйных праектах, у прыватнасці, у блокбастары «Гнеў Тытанаў». Але працягваў пры гэтым супрацоўнічаць з еўрапейскімі рэжысёрамі, уключаючы Джордана Скота[en] і яго фільм «Трэшчыны[en]». У 2012 годзе Наварэтэ напісаў музыку для біяграфічнага фільма «Хэмінгуэй і Гелхорн[en]» рэжысёра Філіпа Каўфмана[en] з Клайвам Оўэнам і Ніколь Кідман у галоўных ролях і быў удастоены прэміі «Эмі» за выдатную музычную кампазіцыю для тэлефільма. У 2011 годзе ён вярнуўся ў Еўропу і пачаў працаваць над фільмамі ў Лондане.
Наварэтэ напісаў музыку для некалькіх міжнародных і амерыканскіх фільмаў, сярод якіх «Візантыя[en]» і «Грэта[en]» рэжысёра Ніла Джордана[en], азіяцкі блокбастар Пітэра Пау[en] «Чжун Куй: Снежная панна і цёмны крышталь[en]» і французская камедыя П’ера Гадо[fr] «Рауль Табюрын[fr]». Наварэтэ напісаў і спрадзюсіраваў оперу «Лос Амантэс», заснаваную на легендзе XIII стагоддзя яго роднага горада Тэруэль. Прэм’ера оперы адбылася ў 2017 годзе ў царкве Сан-Педра пры поўным аншлагу і мела такі поспех, што было вырашана зрабіць яе паказ штогадовай падзеяй.
Апошнія праекты Хаўера Наварэтэ ўключаюць драму аб грамадзянскай вайне ў ЗША «Імператар[en]» рэжысёра Марка Эміна[en] і заснаваны на рэальных падзеях трылер «Гук свабоды[en]» рэжысёра Алехандра Мантэвердэ[en] з Джэймсам Кэвізелам[en] у галоўнай ролі.
Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1986 — «У шкляной клетцы[en]»
- 2001 — «Хрыбет д’ябла»
- 2006 — «Лабірынт фаўна»
- 2009 — «Трэшчыны[en]»
- 2012 — «Гнеў Тытанаў»
- 2012 — «Хэмінгуэй і Гелхорн[en]»
- 2012 — «Візантыя[en]»
- 2015 — «Чжун Куй: Снежная панна і цёмны крышталь[en]»
- 2018 — «Грэта[en]»
- 2018 — «Рауль Табюрын[fr]»
- 2020 — «Імператар[en]»
- У вытворчасці — «Гук свабоды[en]»
Ацэнкі творчасці[правіць | правіць зыходнік]
Ацэньваючы ўласную творчасць, Наварэтэ адзначаў, што яго ўлюбёныя саўндтрэкі — «Лабірынт фаўна», «Трэшчыны[en]» і «Візантыя[en]»[5].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #136018467 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Javier Navarrete // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Javier Navarrete // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #136018467 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Хаўер Наварэтэ на сайце «Internet Movie Database»