Хваляванні ў Албаніі (2011)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хваляванні ў Албаніі — пратэсты супраць урада Албаніі ў студзені—лютым 2011 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэманстрацыі ў Тыране ў 20-х чыслах студзеня, арганізаваныя апазіцыйнай Сацыялістычнай партыяй, супраць урада, карупцыі і фальсіфікацыі выбараў 2009 года. Паліцыя застрэліла трох чалавек. Прэм’ер-міністр Салі Берыша абвінаваціў апанентаў у гібелі людзей і планаванні дзяржаўнага перавароту.

Хроніка[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 студзеня — дэманстрацыя, 20 тыс. удзельнікаў ля будынка ўрада, сутычка з паліцыяй, трое забітых[1].
  • 24 студзеня — парламент Албаніі стварыў камісію для расследавання падзей у Тыране, дзе 21 студзеня загінулі тры чалавекі[2].
  • 4 лютага — працяг мірных дэманстрацый у сталіцы і іншых гарадах краіны.
  • 18 лютага — патрабаванне адстаўкі ўрада і датэрміновых парламенцкіх выбараў[3].

Зноскі