Хвоі гамоняць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвоі гамоняцьM:
Сосны шумят
Жанр героіка-прыгодніцкі фільм
Рэжысёр Леанід Малчанаў
Сцэнарыст Анатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін
У галоўных
ролях
Іван Капралаў, Іван Качалаў, Вера Пола, М. Шувалаў, Л. Бантышава, А. Кудзелька, Фёдар Слаўскі, Канстанцін Карэнін
Аператар Мікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты
Кінакампанія Белдзяржкіно
Краіна Сцяг СССР СССР
Год 2 ліпеня 1929

«Хвоі гамоняць», іншыя назвы «Атаман Муха», «Атаман Аса» (руск.: Сосны шумят) — нямы героіка-прыгодніцкі фільм тэлекампаніі Белдзяржкіно, зняты ў 1929 годзе. Экранізацыя па матывах аповесці беларускага пісьменніка Анатоля Вольнага «Два» (1929). Фільм не захаваўся[1].

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Іван Капралаў Атаман Аса Атаман Аса
Іван Качалаў Змітро Змітро
Вера Пола Алеська Алеська
М. Шувалов Граф Граф
Л. Бантышева Графіня-маці Графіня-маці
А. Кудзелька Графіня-дачка Графіня-дачка
Фёдар Слаўскі Камердынер і шпік Камердынер і шпік
Канстанцін Карэнін Начальнік контрразведкі Начальнік контрразведкі

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар сцэнарыя Анатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін  (руск.)
Рэжысёр-пастаноўшчык Леанід Малчанаў
Аператар-пастаноўшчык Мікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты  (руск.)
Мастак-пастаноўшчык Міхаіл Літвак

Значэнне фільма[правіць | правіць зыходнік]

Фільм меў доўгі пракатны лёс — ён ішоў на экранах шмат гадоў, а калі ў 1936 годзе спатрэбіліся новыя копіі, то высветлілася, што адсутнічаюць негатывы амаль дзвюх частак. Пасля гэтага рэжысёру Сяргею Сплашнову і аператару Барысу Рабаву было даручана перазняць і паўтарыць згубленыя сцэны. Гэты выпадак — унікальная з'ява ў гісторыі беларускага кіно[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]