Анатоль Вольны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Вольны
Анатоль Вольны.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй
Дата нараджэння: 2 снежня 1902(1902-12-02) ці 2 (15) снежня 1902
Месца нараджэння:
Дата смерці: 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (34 гады)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: драматург, паэт, журналіст
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Анатоль Вольны (злева) і Міхась Чарот, 1925. Мінск.

Анатоль Вольны, сапр.: Анатоль Іўсцінавіч Ажгірэй (19 лістапада (2 снежня) 1902, ст. Пухавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер ў Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС; Псеўданімы і крыптанім: А. В.; Акша; Алёша; В. Анатолий; Анатолий Вольный) — беларускі паэт, празаік, журналіст, драматург[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і службоўца. У 1911 паступіў у Ігуменскую гімназію, атрымаў сярэднюю адукацыю. Скончыў мар’інагорскую чыгуначную школу 2-й ступені школу[2]. У 1920 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях з інтэрвентамі. Пасля дэмабілізацыі ў 1921 працаваў у ЦК ЛКСМБ; у газеце «Малады араты». Вучыўся ў БДУ. У 1920—1930-х быў актыўным удзельнікам літаратурна-мастацкага руху ў Беларусі. З 1923 у літаб’яднанні «Маладняк», а з 1928 — у «Полымі». Член СП БССР (з 1934). Быў жанаты, гадаваў дзіця.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 у Мінску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 4, кв. 6. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28 кастрычніка 1937 як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3 снежня 1957. Асабовая справа А. Вольнага № 11054-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у друку ў 1922[1]. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота» (1924, з А. Александровічам)[1], «Чарнакудрая радасць» (1926), «Табе» (1927). У 1925 выйшаў раман «Ваўчаняты» (у сааўтарстве з А. Александровічам і А. Дударом). Аўтар аповесцей «Два» (1925), «Антон Савіцкі» (1927, газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборніка фельетонаў (1927) і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі» (1932), якія выйшлі пад псеўданімам Алёша.

Напісаў п'есы, драматызаваныя агітжарты («Калі дзяк гаворыць праўду», «Міколка», «У агранома» — 1924), камедыю «Ратуй, божа!» (з Р. Кобецам, 1932)[1]. Выступаў і як кінадраматург — па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Хвоі гамоняць» (з К. Дзяржавіным, 1929), «Гатэль „Савой“» (1930), «У агні народжаная» (1930), «Сонечны паход» (1931), «Новая радзіма» (1935) і інш. У 1935 выйшла кінааповесць «Шасцідзесятая паралель».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1935)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Камсамольская нота: Вершы. Мн., 1924 (з А. Александровічам);
  • Ваўчаняты: Раман беларускіх лясоў / Сааўт. А. Александровіч, А. Дудар. Мн., 1925 (2-е выд. 1929);
  • Два: Аповесць. Мн., 1925;
  • Чарнакудрая радасць: Вершы. Мн., 1926;
  • Барацьбіт: Зборнік. Мн., 1927;
  • Зборнік фельетонаў. Мн., 1927;
  • Табе: Вершы. Мн., 1927;
  • Суседзі: Гумарэскі і фельетоны. Мн., 1932;
  • Шасцідзесятая паралель: Кінааповесць. Мн., 1935.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Вольный Анатолий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. http://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133



Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]