Хеўсурэці
Хеўсурэці | ||
---|---|---|
![]() Крэпасць у вёсцы Шацілі | ||
Экзатапонімы | груз. ხევსურეთი | |
Плошча | 1050 км² | |
У складзе |
![]() |
|
![]() |
||
|
Хеўсурэці (груз. ხევსურეთი) — гісторыка-этнаграфічны рэгіён на паўночным усходзе Грузіі, на мяжы з Інгушэціяй і Чачэніяй.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Хеўсурэці размешчана ў паўночнай частцы краіны, на абодвух схілах Вялікага Каўказскага хрыбта, ў даліне рэчак Мігмахеві, Шацілі, Архоці і Арагві. Хеўсурэці з’яўляецца часткай сучаснага муніцыпалітэта Душэці, мхарэ Мцхета-Мтыянеці. Хеўсурэці — адна з самых ізаляваных горных правінцый Грузіі.
Вялікі Каўказскі хрыбет дзеліць правінцыю на дзве няроўныя часткі. Пірыкіта Хеўсурэці (груз. პირიქითა ხევსურეთი) — большы, плошчай прыблізна 565 км², а Піракет Хеўсурэці (груз. პირაქეთა ხევსურეთი) — меншы, плошчай прыблізна 428 км². Агульная плошча Хеўсурэці прыблізна 1050 км².
Найбуйнейшыя вёскі — Барысаха і Шацілі. Насельніцтва Хеўсурэці зімой скарачаецца прыблізна да 3200 чалавек.
-
Горы ў Хеўсурэці
-
Горная рака ў Хеўсурэці
-
Даліна Шацілі
-
Муцосчала
Тапонім[правіць | правіць зыходнік]
Хеві (груз. ხევი), у перакладзе з грузінскага, азначае «цясніну», Хеўсурэці — «краіна далін».
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Асноўнае насельніцтва Хеўсурэці — хеўсуры, этнаграфічная група грузін, традыцыйна якая жыла ў высакагорных абшчынах, у якіх не было класавага адрознення[1].
Хеўсуры захавалі мноства рыс традыцыйнага ладу жыцця ў савецкі час — касцюм, зброя, мытня, жыллё. У канцы 1950-х хеўсуры былі гвалтоўна пераселены на раўніны, у выніку чаго частка высакагорных вёсак апусцела. Перасяленне хеўсураў праводзілася з прыцягненнем армейскіх часцей, а на дарогах ставіліся кардоны, каб ніхто не мог вярнуцца ў горы.
Цяпер ва ўсім рэгіёне засталася пара сотняў сем’яў, астатнія горцы спусціліся ніжэй, у гарады і вёскі раўніннай Грузіі.
Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]
-
Лебаіс Карі
-
Муцо
-
Касцёл на Ардоці
-
Муцосчала
Зноскі
- ↑ მაკალათია ს. «ხევსურეთი», თბ. 1984
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Shorena Kurtsikidze & Vakhtang Chikovani/ Ethnography and Folklore of the Georgia-Chechnya Border: Images, Customs, Myths & Folk Tales of the Peripheries, Munich: Lincom Europa, Volume 9 of LINCOM studies in anthropology. 2008 ISBN 978-3895863288
- Sergi Makalatia/ Khevsureti, Komunistis Stamba, Tbilisi: 1935 (in Georgian)
- Gustav Radde/ Die Chews’uren und ihr Land — ein monographischer Versuch untersucht im Sommer 1876, Cassel 1878 (in German)
- Giorgi Tedoradze. Five Years in Pshav-Khevsureti, Tbilisi: 1930 (in Georgian ხუთი წელი ფშავ-ხევსურეთში)(online at Batsav.com)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Хеўсуреці на Вікісховішчы |
---|
- Сайт пра Хеўсурэці Архівавана 24 верасня 2020. (груз.)