Хлоя Грэйс Морэц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Хлоя Морэц)
Хлоя Грэйс Морэц
англ.: Chloë Grace Moretz
Род дзейнасці акцёрка, кінаактрыса, мадэль, тэлеактрыса, актрыса агучвання
Дата нараджэння 10 лютага 1997(1997-02-10)[1][2][…] (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хлоя Грэйс Морэц (англ.: Chloë Grace Moretz; нар. 10 лютага 1997, Атланта, Джорджыя, ЗША) — амерыканская актрыса і мадэль.

Першай роляй Морац стала роля Віялеты ў двух эпізодах серыяла «Абаронца», а першая кінароля — роля Молі ў 2005 годзе ў фільме «Сэрца сведкі» — гісторыі пра сям’ю, якая адкрыла ў 1980 годзе першы пункт відэапракату. Затым знялася ў тэлекамедыі «Сямейны план» у ролі Чарлі ў маладосці. Першы буйны поспех Морэц прыйшоў пасля здымак у рэмейку класічнага хорару 1979 года «Жах Аміцівіля» (2005), у якой яна згуляла Чэлсі. Роля прынесла ёй намінацыю на прэмію Young Artist Award. Потым Морэц з’явілася ў экшне Стывена Сігала «Сёння ты памрэш».

Роля Міндэн, маленькай забойцы-мсціўкі, у фільме 2010 года «Піпец» (2010) прынесла ёй вялікі поспех. Нягледзячы на спрэчкі наконт яе ролі ў фільме, Морэц атрымала шырокае прызнанне кінакрытыкаў. Роджэр Эберт паставіў фільму адну зорку з чатырох, але тым не менш ён пісаў: «Што ні кажыце пра персанажа Хлоі Грэйс Морэц, але ў яе ёсць абаянне і прывабнасць». appeal). Акрамя таго, за тры месяцы да пачатку вытворчасці фільма Марэц вучылася выконваць трукі да фільма і большую частку трукаў падчас здымак выконвала сама.

У тым жа годзе Морэц згуляла 12-гадовую вампірку Эбі ў амерыканскім рэмейку шведскага хіта «Упусці мяне», і Эн Слайгер у псіхалагічным трылеры «Палі».

У 2011 годзе знялася ў фільме Марціна Скарсэзэ «Захавальнік часу». За ім рушылі ўслед містычная трагікамедыя Ціма Бёртана «Змрочныя цені», дзе яна згуляла мяцежнага падлетка Кэралін, і трагікамедыя «Правінцыялка».

У сакавіку 2012 года Марэц падпісала кантракт на ролю ў біяграфічным фільме «Барабаншчык», які апавядае пра апошнія шэсць гадоў жыцця Дэніса Уілсана, барабаншчыка рок-гурта The Beach Boys.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Chloë Grace Moretz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chloë Grace Moretz // Internet Movie Database — 1990.
  3. https://people.com/politics/chloe-grace-moretz-addresses-crowd-at-democratic-national-convention/