Ніна Іосіфаўна Ламановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ніна Іосіфаўна Ламановіч (27 жніўня 1951, Лапічы, Асіповіцкі раён, Беларусь) — беларускі харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1999). Народная артыстка Беларусі (2010).

Скончыла Гомельскае музычнае вучылішча (харавое дырыжыраванне, клас Пятра Кірэйцава), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1977, харавое дырыжыраванне, клас Аляксея Кагадзеева). З 1976 хормайстар, з 1993 - галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.