Хроніка прынцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Хроніка прынцаў», больш вядомая пад валійскай назвай Brut y Tywysogion — адна з найважнейшых крыніц па гісторыі Уэльса. Гэта хроніка ў форме аналаў, складзеная як працяг «Гісторыі каралёў Брытаніі» Гальфрыда Монмуцкага. «Хроніка прынцаў» захавалася ў выглядзе некалькіх валійскіх перакладаў лацінскага арыгінала, які не дайшоў да нашых дзён. Самыя важныя рэдакцыі захаваліся ў рукапісы Peniarth 20 і ў Чырвонай Кнізе з Хергеста (трохі меншы за поўны варыянт). Версія, вядомая як Brenhinedd y Saeson («Каралі англічан»), спалучае матэрыял валійскіх аналаў і англійскіх крыніц.

Версія Peniarth MS пачынаецца на 681 годзе з запісу пра смерць Кадваладра ап Кадвалана і заканчваецца 1332 годам. Запісы пад кожным годам звычайна кароткія і згадваюць толькі самыя важныя падзеі, такія як нечыя смерці і стыхійныя бедствы, але ў пазнейшы час становяцца больш падрабязнымі. Асаблівая ўвага надаецца каралеўствам Гвінед, Дэхейбарт і Повіс, але згадваюцца таксама царкоўныя падзеі, такія як пераход пры разліку даты Вялікдня з кельцкага календара на рымскі, здзейснены ў 768 годзе Эльбодыем (Элвадам), епіскапам Бангарскім. Часам сустракаюцца кароткія запісы пра падзеі ў Англіі, Шатландыі, Ірландыі і Францыі.

Мяркуецца, што першапачатковая версія «Хронікі прынцаў» была складзена ў абацтве Страта Фларыда, але магла ў XI стагоддзі захоўвацца ў манастыры Ланбадарна. Пры складанні «Хронікі» выкарыстоўваліся і аналы іншых манастыроў. Прынамсі адна валійская версія таксама, верагодна, была складзена ў Страта Фларыда.

Выданні хронікі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Wales-stub