Хрысціянскі камунізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Серп і молат як сімвал хрысціянскага камунізму: молат стылізаваны пад лацінскі крыж

Хрысціянскі камунізм — палітычная і тэалагічная тэорыя, згодна з якой асновы камунізму прадстаўляў яшчэ Ісус Хрыстос, абвяшчаючы сваё вучэнне як прылада ідэальнага свету.

Базiсы[правіць | правіць зыходнік]

Хрысціянскі камунізм можа лiчыць радыкальным напрамкам хрыcцiянскага сацыялізму: хрысціянскія камуністы могуць не згаджацца з многімі палажэннямі марксізму, у тым ліку і з антырэлігійнай кропкай гледжання многіх марксістаў, аднак пры гэтым яны падтрымліваюць эканамічныя і экзістэнцыяльныя аспекты марксісцкай тэорыі (у тым ліку і тэорыю аб эксплуатацыі працоўнага класа капіталістамі, выманні дадатковага кошту ў форме прыбытку і выкарыстанні наёмнай працы як інструмента для чалавечага адчужэння, што ў сукупнасці спрыяе ўзмацненню свавольства ўладаў). Хрысціянскі камунізм выступае за барацьбу супраць капіталізму і садзіць імі прагнасці, эгаізму і сляпых амбіцый, заклікаючы чалавецтва вярнуцца да такіх каштоўнасцей, як міласэрнасць, дабрыня і справядлівасць[1].

Хрысціянскія камуністы часта цытуюць Дзеі апосталаў, кіраўнікі 2 і 4 як доказ таго, што першыя хрысціяне жылі ў камуністычным грамадстве[2]. Так, аб роўнасці народаў кажуць наступныя вершы Дзеянні 2:7-11: «У мноства што ўверавалі, было адно сэрца і адна душа; і ніхто нічога з маёнтка свайго не называў сваім, а ўсё ў іх было супольнае».

Вядомыя дзеячы[правіць | правіць зыходнік]

  • Каміла Торэс Рэстрэпа — калумбійскі рымска-каталіцкі святар, які першым спрабаваў аб’яднаць прыхільнікаў рымска-каталіцкай царквы і рэвалюцыянераў-камуністаў. Ён быў адным з ключавых дзеячаў хрысціянскага руху Тэалогіі вызвалення, якое ўрад ЗША і Ватыкан расцэньвалі як камунiстычнае.
  • Томас Джозэф Хэджэрты — амерыканскі каталіцкі святар з Нью-Мексіка, адзін з заснавальнікаў і членаў індустрыяльных рабочых свету. Хэджэрты лічыцца аўтарам Маніфеста Індустрыяльнага саюза. Ён стаў марксістам да 1892 годзе і натхняўся ідэямі анарха-сындыкалізму. Хэджэрты быў пазбаўлены царкоўнага сану пасля таго, як заступіўся бунтуючых шахцёраў Каларада ў 1903 годзе.
  • Эрнст Блох — нямецкі філосаф-марксіст, даследчык атэізму і хрысціянства. Блох ня спавядаў хрысціянства, але быў адным з першых, хто праводзіў паралелі паміж хрысціянскім камунізмам і класічным ленінізмам. Адна з найбуйнейшых работ Блоха «Прынцып надзеі» змяшчае такія сцвярджэнні, як «дзе Ленін, там і Ерусалім» i «бальшавіцкая рэалізацыя камунізму — частка векавой барацьбы за Бога».
  • Дайан Друфенброк — манашка ордэна францысканцаў, член Сацыялістычнай партыі ЗША; кандыдат на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў 1980 годзе. Працавала выкладчыцай у Мілуокі.

Сімвалы[правіць | правіць зыходнік]

Прыхiльнiкамi xрысціянскага камунізму выкарыстоўваюцца наступныя сімвалы:

  • Серп, молат і крыж - стылізаваныя серп і молат. На молат спецыяльна можа накладвацца лацінскі крыж альбо ж выкарыстоўвацца замест самога молата.
  • Чырвоны іхтыс — іхтыс (стылізаваная выява рыбы) на чырвоным сцягу.
  • Чырвоная хрызма — хрызма (стылізаваная выява літар Х і Р) на чырвоным сцягу.

Зноскі

  1. Crises In European History Socialist Labor Party claims that the early Christian Church practiced "pure communism", pages 23–25, pdf
  2. Miranda, Jose P. (2004), Communism in the Bible, Wipf and Stock Publishers, Eugene Oregon . ISBN 1-59244-468-7

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]