Хуліа Алартыкаэчэа
![]() Хуліа Алартыкаэчэа | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хуліа Хорхэ Алартыкаэчэа | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
18 кастрычніка 1958[1][2][…] (66 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 170 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Хуліа Хорхэ Алартыкаэчэа (ісп.: Julio Jorge Olarticoechea; нар. 18 кастрычніка 1958[1][2][…], Саладылья[d], правінцыя Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Значную частку кар’еры Алартыкаэчэа правёў у «Расінгу», аднак ён паспеў пагуляць і за два іншыя вялікія клубы аргенцінскага футбола — «Рывер Плэйт» (у якім ён усё ж выйграў свой адзіны чэмпіёнскі тытул на клубным узроўні) і «Бока Хуніярс». Таксама непрацяглы час выступаў у «Нанце» і «Аргенцінас Хуніярс», а завяршаў кар’еру ў «Дэпартыва Мандыю» (цяпер «Тэкстыль Мандыю»).
За перыяд з 1982 па 1990 год Алартыкаэчэа тройчы прымаў удзел у чэмпіянатах свету. У 1986 годзе ён стаў чэмпіёнам свету, згуляўшы ва ўсіх сямі матчах зборнай. У 1990 годзе дапамог камандзе дайсці да фіналу, у якім аргенцінцы саступілі зборнай ФРГ. На тым турніры Алартыкаэчэа згуляў у пяці матчах. Прапусціў фінальны матч з-за лішняй жоўтай карткі, атрыманай у паўфінальнай гульні з Італіяй.
У цяперашні момант кіруе ўласнай дзіцяча-юнацкай футбольнай школай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Julio Olarticoechea // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Julio Olarticoechea // FBref
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Расінг Авельянеда
- Ігракі ФК Рывер Плэйт
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК Нант
- Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс
- Ігракі ФК Тэкстыль Мандыю
- Футбольныя трэнеры Аргенціны
- Трэнеры зборнай Аргенціны па футболе
- Трэнеры жаночай зборнай Аргенціны па футболе
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіянат свету па футболе 1986