Хімічны патэнцыял

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімічны патэнцыял — тэрмадынамічная функцыя стану, якая вызначае змену тэрмадынамічных патэнцыялаў пры змене колькасці часціц у сістэме. Вызначаецца як прырашчэнне адвольнага патэнцыялу тэрмадынамічнага пры павелічэнні на 1 моль колькасці рэчыва пэўнай кампаненты сістэмы пры пастаянных астатніх параметрах стану. Уведзены Дж. У.Гібсам у 1875 годзе пры разглядзе хімічнай раўнавагі ў шматкампанентных сістэмах (адсюль назва).

Дазваляе сфармуляваць умовы раўнавагі дынамічнай, адна з якіх — хімічны патэнцыял дадзенай кампаненты аднолькавы ў розных фазах і ў розных месцах адной фазы. Адсюль вынікае, што ў гетэрагенных сістэмах магчымы самаадвольны пераход толькі з фазы з большым хімічным патэнцыялам у фазу з меншым хімічным патэнцыялам. Калі ўмовы раўнавагі хімічнага патэнцыялу парушаюцца, у сістэме ўзнікае асматычны ціск. Як нарміровачная пастаянная хімічны патэнцыял уваходзіць у размеркаванні Больцмана, Бозэ—Эйнштэйна, Гібса, Фермі—Дзірака і іншых. Для выраджанага газу электронаў (фермі-газу) хімічны патэнцыял тоесна супадае з фермі энергіяй (у паўправадніках — з фермі ўзроўнем). Хімічны патэнцыял выкарыстоўваецца для апісання ўласцівасцей сістэм з пераменным лікам часціц, напрыклад, дзе адбываюцца хімічныя рэакцыі, фазавыя пераходы, іанізацыя, растварэнне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]