Х’ёлен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Х'ёлен, таксама К'ёлен (нарв.: Kjölen — даслоўна «кіль») — нагор'е ў Швецыі і Нарвегіі, паўночна-ўсходняя частка Скандынаўскіх гор; цягнецца на працягу каля 600 км ад Тронхеймс-фіёрда і возера Фемун да пласкагор'я Фінмарксвіда прыкладна ўздоўж шведска-нарвежскай мяжы[sv] і, часткова, фінска-нарвежскай мяжы[fi]. Найвышэйшы пункт нагор'я — гара Кебнекайсэ (2123 м).

Від на гару Кебнекайсэ

Горы Х'ёлена складзены пераважна гнейсамі, крышталічнымі сланцамі і гранітамі.

Для нагор'я характэрны ледавіковыя формы рэльефу, маюцца ледавікі, вялікая колькасць азёр; большасць рэк кароткія, з моцным цячэннем. Х'ёлен з'яўляецца водападзелам: рэкі яго паўночна-заходніх схілаў адносяцца да басейна Нарвежскага мора, рэкі паўднёва-ўсходніх схілаў — да басейна Батнічнага заліва Балтыйскага мора.

Расліннасць на схілах гор Х'ёлена — горна-тайговая і горна-тундравая. На шведскай частцы нагор'я знаходзяцца нацыянальныя паркі Абіску, Стура-Шофалет і Сарэк.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]