Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ЦБРГ)

Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны (ЦБРГ) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый Гродзеншчыны ў 1919.

Створана па інідыятыве П. Алексюка як цэнтральны прадстаўнічы орган Гродзеншчыны з мэтай склікання беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. 19.3.1919 адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне ЦБРГ, у якім прынялі ўдзел: ад БПС-ДА. Луцкевіч і Л. Заяц, ад БПС-РА. Борык, ад БПНСП. Аляксюк, ад Гродзенскай павятовай радыС. Качынскі, А. Якубецкі, У. Курбскі, З. Качан, ад БНКЯ. Натусевіч, ад Гродзенскага камітэта бежанцаўТ. Вернікоўскі і А. Фохт, ад Саюза настаўнікаў — Б. Квяцінскі, В. Краўцэвіч, Я. Антонаў, ад Саюза студэнтаў — У. Міцкевіч, ад Віленскай радыК. Цярэшчанка, ад Гродзенскай управы — У. Зяньковіч, С. Якавюк і Е. Казлоў. У прэзідыум ЦБРГ абраны А. Якубецкі, П. Аляксюк, А. Фохт, Б. Квяцінскі і У. Зяньковіч, кандыдатамі — С. Якавюк і Я. Натусевіч. Пазней у склад прэзідыума кааптаваны прадстаўнікі сялянскай рады М. Маркевіч і Т. Вернікоўскі. Напачатку старшынёй ЦБРГ быў П. Аляксюк, з ліпеня 1919 Я. Антонаў, намеснікі старшыні — А. Якубецкі і Б. Квяцінскі.

Выдавала газеты «Беларусь» і «Зорка». Паводле «Тымчасовага палажэння аб губернскіх камісарыятах» Рады Міністраў БНР прэзідыум ЦБРГ выконваў ролю прадстаўніка беларускага ўрада на Гродзеншчыне. 19 сакавіка 1919 П. Аляксюк згодна з пастановай Рады Міністраў прызначаны губернскім камісарам Гродзеншчыны. У пачатку мая 1919 прэзідыум ЦБРГ вырашыў паслаць дэлегацыю да польскага Генеральнага камісара Грамадзянскага ўпраўлення ўсходніх зямель Е. Асмалоўскага, у склад якой увайшлі П. Аляксюк, У. Зяньковіч і Т. Вернікоўскі. На сустрэчы з Асмалоўскім у Вільні 10 мая 1919 дэлегацыя звярнулася да яго з просьбай захаваць беларускае самакіраванне на Гродзеншчыне, пакуль не пачне дзейнічаць праграма Ю. Пілсудскага ад 22 красавіка 1919, даць магчымасць паразумецца беларускім арганізацыям і вырашыць пытанне сацыяльнага забеспячэння насельніцтва. Перагаворы з польскімі ўладамі выклікалі пратэст арганізацый і ўстаноў Гродзеншчыны. Пасля Беларускага з'езда Віленшчыны і Гродзеншчыны летам 1919 ЦБРГ фактычна спыніла сваю дзейнасць.