Павел Паўлавіч Аляксюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П. Аляксюк)
Павел Паўлавіч Аляксюк
Род дзейнасці палітык, адвакат
Дата нараджэння 28 лістапада 1892(1892-11-28)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Павел Паўлавіч Аляксюк (28 лістапада 1892, Гродна — ?) — беларускі палітычны дзеяч. Член Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у Гродзенскай мужчынскай гімназіі ў 1911 годзе і на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1915 годзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з’яўляўся членам Цэнтральнага бюро Беларускай сацыялістычнай грамады, у сакавіку-ліпені 1917 года — намеснікам старшыні Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, затым членам выканаўчых камітэтаў Вялікай беларускай рады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. З апошняй у 1918 годзе выключаны за растрату грошай.

21 лютага 1918 года ў час уступлення германскіх войск у Мінск вітаў іх сумесна з беларускім палітычным дзеячам Раманам Скірмунтам і прадстаўнікамі польскіх арганізацый. Стаў членам Менскага беларускага прадстаўніцтва. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння ў сакавіку 1918 года Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі германскія войскі пакінулі Беларусь, вітаў польскія акупацыйныя ўлады, у тым ліку Ю. Пілсудскага. З восені 1920 года ў Варшаве ўзначальваў Беларускі палітычны камітэт. Падтрымліваў ваенныя дзеянні С. Булак-Балаховіча супраць Чырвонай Арміі, далучэнне Заходняй Беларусі да Польшчы. На Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921) П. Аляксюк, хаця і прызнаў недахопы ў палітыцы Варшавы, усё ж настойваў на больш сур’ёзнай пагрозе, якая ішла з Усходу, а не з Захаду: «І таму Беларусь павінна шукаць сабе падтрымку і дапамогу на Захадзе, у Польшчы і Антанты», — падкрэсліў ён.

У 1920-я гг. займаўся адвакацкай практыкай у Навагрудку, дзе быў віцэ-старшынём управы Таварыства беларускай школы. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]