Андрэй Паўлавіч Якубецкі
Андрэй Паўлавіч Якубецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 кастрычніка 1892 |
||||||
Смерць | не раней за 1945 | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | афіцэр | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
Андрэй Паўлавіч Якубецкі (1892, в. Сухмяні Гродзенскай вобл — пасля 1944) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, ваенны.
Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1912), настаўнічаў. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у лютым 1918 дэмабілізаваны ў чыне капітана.
У лістападзе 1918 г. увайшоў у Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, адзін з ініцыятараў склікання Гродзенскага беларускага сялянскага з'езда (1918), старшыня створанай з'ездам Гродзенскай павятовай рады. 16 сакавіка 1919 г. А. Луцкевіч прызначыў Андрэя Якубецкага намеснікам па палітычных справах сакрэтнага камісара Гарадзеншчыны П. Алексюка. У ліпені 1919 г. абраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, кааптаваны ў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і прызначаны намеснікам старшыні камісіі. Восенню 1920 у Лодзі аднавіў дзейнасць БВК і стаў яе старшынёй, у кастрычніку ў Гродне займаўся вярбоўкай жыхароў у склад беларускіх воінскіх фарміраванняў.
У лістападзе 1920 з групай беларускіх афіцэраў выехаў у м. Семежава Слуцкага павета для падтрымкі Слуцкага паўстання. Найвышэйшай радай БНР прызначаны «галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэспублікі». Пасля ліквідацыі паўстання — у Вільні.
У лютым 1922 у ліку 33 беларускіх і літоўскіх нацыянальных дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Літоўскую Рэспубліку. 3 мая 1922 у Латвіі, выкладаў у Дзвінскай беларускай гімназіі, удзельнічаў у працы мясцовых беларускіх грамадскіх арганізацый, супрацоўнічаў з беларускім музеем імя І. Луцкевіча ў Вільні. Быў абвінавачаны ў антыўрадавых дзеяннях у час судовых працэсаў над беларускімі нацыянальнымі актывістамі ў Латвіі, апраўданы судом.
Падчас Другой сусветнай вайны кіраваў Дзвінскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага аб'яднання ў Латвіі. Пасля 1944 лёс невядомы.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляхоўскі У. Якубецкі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Выпускнікі Свіслацкай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Аляксандраўскага ваеннага вучылішча
- Выкладчыкі Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі
- Асобы
- Палітыкі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Грамадскія дзеячы Латвіі
- Удзельнікі Слуцкага паўстання