Тодар Вернікоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Т. Вернікоўскі)
Jump to navigation Jump to search
Тодар Вернікоўскі
Род дзейнасці: палітык
Дата нараджэння: 1861
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 ліпеня 1938(1938-07-14)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Тодар (Фёдар) Міхайлавіч Вернікоўскі (1861, м. Дудзічы Ігуменскага павета — 14 ліпеня 1938, Вільня) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям'і псаломшчыка. Вучыўся ў мінскіх духоўным вучылішчы і семінарыі, у тэхналагічным інстытуце і на курсах гаспадаркі, садоўніцтва і агародніцтва ў Пецярбургу. Працаваў у Сялянскім пазямельным банку, Заходняй экспедыцыі па асушцы палескіх балот і арашэнні паўднёвых зямель, Міністэрстве земляробства і дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі. У 1906 камандзіраваны ў 1-ю Дзяржаўную Думу ў якасці кансультанта камісіі па зямельным паляпшэнні гаспадаркі ў Расіі.

Пасля выхаду ў адстаўку жыў у Мінску, працаваў у мінскіх банках, быў абраны ў гарадскую думу. У снежні 1917 — красавіку 1918 скарбнік Мінскага беларускага народнага прадстаўніцтва, у красавіку 1918 кааптаваны ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Па прапанове старшыні Народнага сакратарыята БНР Язэпа Варонкі меціўся на пасаду народнага сакратара па справах бежанцаў. Ва ўрадзе БНР на чале з Раманам Скірмунтам быў дзяржаўным скарбнікам (з чэрвеня 1918), ва ўрадзе БНР на чале з Янкам Серадой — народны сакратар гандлю і прамысловасці, гаспадаркі, дзяржаўны кантралёр. Рэвізаваў беларускія арганізацыі на Украіне. Ва ўрад БНР, які ўзначаліў Антон Луцкевіч, не ўвайшоў, бо не падзяляў сацыялістычных поглядаў апошняга. Уваходзіў у склад эканамічнай, фінансавай і кантрольнай камісіі Рады БНР. У снежні 1918 разам з сябрамі Рады БНР і ўрада Луцкевіча пераехаў у Вільню, потым — у Гродна. Быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне, уваходзіў у склад Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 19191920 старшыня бежанскага камітэта і таварыства «Беларуская хата», распарадчык і намеснік старшыні беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Гродне, старшыня грамадскага сходу «Беларуская хата» і бежанскага камітэта, скарбнік культурна-асветнага таварыства «Заранка» і беларускага дзіцячага прытулку. Cа жніўня 1919 — у Часовым Беларускім нацыянальным камітэце ў Мінску, адміністратар Беларускага тэатра ў Мінску. Выконваў таксама абавязкі дарадчыка і адказнага за ўзаемакантакты з Царкоўнай радай Мінскай праваслаўнай епархіі.

Пасля 1921 жыў у Вільні. У 19281929 рэдактар газеты «Грамадзянін», часопіса «Беларускі радны». Браў актыўны ўдзел у грамадскім руху па беларусізацыі Праваслаўнай царквы ў Заходняй Беларусі. У 1930 у Вільні на канферэнцыі прадстаўнікоў беларускіх праваслаўных арганізацый, на якой быў створаны Беларускі праваслаўны камітэт па беларусізацыі Царквы, Вернікоўскі быў абраны яго старшынёй. Адзін з арганізатараў Беларускага культурна-асветнага таварыства «Прасвета».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0
  • Горный А. Слово о Федоре Верниковском // Гродненские епархиальные ведомости. 2011. № 9. С. 13 — 15.