Лявон Заяц

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Л. Заяц)
Jump to navigation Jump to search
Лявон Заяц
Партрэт
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1935(1935-09-23)
Месца смерці
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Лявон Заяц на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ляво́н Язэ́павіч За́яц (таксама Леана́рд Іо́сіфавіч За́яц; 1890, в. Даўгінава цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці — 23 верасня 1935, Уфа, НКУС) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст. Удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 года, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Даўгінава Вілейскага павета Віленскай губерні, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці Беларусі. У 1910 годзе кончыў пецярбургскую каталіцкую гімназію Святой Кацярыны, у 1914 годзе юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. За часамі вучобы ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху, сябра Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Санкт-Пецярбурга. Удзельнічаў у тэатральных пастаноўках, вядома што ў 1911 годзе выконваў ролю Падарожнага ў спектаклі паводле твора Элізы Ажэшкі «У зімовы вечар», у 1913 годзе граў Якіма Сароку ў пастаноўцы «Паўлінка» паводле Янкі Купалы.

У 1914—1916 гадах працаваў кантралёрам Віленскага акцызнага ўпраўлення (з пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіравана ў Яраслаўль).

Пачатак палітычнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 1916—1917 гадах працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе на пасадзе адказнага сакратара. Пачынае кантактаваць з беларускім рухам, удзельнічае ў сходах «Беларускай хаткі» на Захар’еўскай вуліцы, сябруе з Максімам Багдановічам. Супрацоўнічаў з мінскім аддзяленнем Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

З траўня 1917 года ў Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БНПС). 7—9 красавіка (25–27 сакавіка) 1917 года як прадстаўнік БНПС удзельнічаў у З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску, якія выступалі за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай федэрацыі. На з’ездзе абраны сябрам прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Ён належаў да вышэйшага кіраўніцтва гэтай арганізацыі, якое вызначала кірунак яе дзейнасці. На З’ездзе беларускіх арганізацый і партый 21–23 (8–10 ліпеня) 1917 года на знак пратэсту супраць дзеянняў дэлегатаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) ён і дэлегаты ад БНПС пакінулі пасяджэнне. 23 (10 ліпеня) 1917 года БНК быў распушчаны, а замест яго створаная Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, дзе пераважалі дзеячы БСГ.

У ліпені 1917 года Лявон Заяц па спісе Беларускай народнай партыі сацыялістаў абраны дэпутатам Мінскай гарадской думы.

Усебеларускі з’езд. Беларуская Народная Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Усебеларускага з’езда, які праходзіў 18—30 (5—17) снежня 1917 года ў Мінску. У час яго 26 (13) снежня абраны сябрам Рады з’езда. Па разгоне з’езда бальшавікамі, 21 снежня 1917 (3 студзеня 1918) абраны ў склад Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда, выконваў функцыі кіраўніка спраў. 21 лютага 1918 года заняў пасаду кіраўніка спраў у Народным Сакратарыяце Беларусі, створаным Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда, які стаў урадам БНР. Працягваў сваю працу на гэтай пасадзе па абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

У красавіку—траўні 1918 года ў выніку расколу БСГ падтрымаў Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

9 чэрвеня 1918 года не ўвайшоў у склад новага ўрада пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта, але працягваў працаваць сакратаром у канцылярыі Язэпа Варонкі, які не прызнаваў урад Скірмунта і дзейнічаў паралельна. 12 ліпеня 1918 года ўвайшоў у склад Беларускага часовага ўрада, створанага Язэпам Варонкам супроць Народнага сакратарыята Беларусі пад кіраўніцтвам Скірмунта.

22 ліпеня 1918 года ўвайшоў у склад 3-га Урада БНР, пад кіраўніцтвам Івана Серады, заняўшы пасаду старшыні канцылярыі, адначасова працаваў у Камісіі міжнародных спраў.

Кіраўнікі беларускіх прадстаўніцтваў і місій у еўрапейскіх краінах. Сядзяць (злева направа): Яўген Ладноў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Леанард Заяц; стаяць: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Янка Чарапук, Яўхім Бялевіч. Кастрычнік 1919 г. (БДАМЛіМ).
Дыпламатычны пашпарт Леанарда Зайца, дзяржаўнага кантралёра Рады БНР. 1920

9 лютага 1919 года прыняў удзеў у зарганізаваным Луцкевічам сходзе беларускіх арганізацыяў, на якім была прынятае рашэнне, каб пачаць перамовы з польскім урадам наконт утварэння польска-беларускай федерацыі. Умовай мела быць прызнанне польскім бокам Савету Міністраў БНР як афіцыйнага ўраду Беларусі, аднак польскі ўрад гэтага не зрабіў[1]

Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 г. ў Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі.

У 1925 г. вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення Наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і 18 ліпеня 1930 г. арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 г. асуджаны як «член контр­рэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. 25 ліпеня 1935 г. паўторна арыштаваны абласным упраўленнем НКУС СССР. Памёр у турме ў час следства.

Рэабілітаваны ВС БССР 10 чэрвеня 1988 г.

Аўтар публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.

Зноскі

  1. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 292—293. ISBN 978-83-231-2484-9.


Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Максім Багдановіч (успамін к 8 угодкам сьмерці) // Іскра (аднаднëўка). Вільня, 31.05.1925. С. 2–3. Перадрук: Шлях паэта: Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча. Мн., 1975.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]