Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ЦВК СССР)
Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР
скарочана — ЦВК СССР
Coat of arms of the Soviet Union (1946–1956).svg
Агульная інфармацыя
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Юрысдыкцыя СССР
Дата стварэння 1922
Дата скасавання 1938
Заменена на Вярхоўны Савет СССР
Штаб-кватэра СССР, Масква, Крэмль
Падведамныя органы СНК СССР
Вярхоўны суд СССР

Цэнтра́льны выкана́ўчы камітэ́т СССР (ЦВК СССР) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады СССР у 1922—1938 гадах, які выбіраўся Усесаюзнымі з'ездамі Саветаў і перыядычна (а на практыцы — эпізадычна) збіраўся на сэсіі ў прамежках паміж Усесаюзнымі з'ездамі Саветаў.

ЦВК СССР выбіраў Прэзідыум, які з'яўляўся вышэйшым органам улады СССР у перыяды паміж сесіямі, а таксама чатырох старшыняў ЦВК па ліку саюзных рэспублік. Чарговыя сесіі ЦВК СССР павінны былі склікацца тры разы ў год , а надзвычайныя — па пастанове Прэзідыума ЦВК СССР, па патрабаванні СНК СССР або ЦВК саюзнай рэспублікі. На практыцы за перыяд з 1922 па 1937 гады ўсяго адбылося 8 з'ездаў Саветаў і 24 сэсіі ЦВК працягласцю ад 1 да 12 дней. Большасць сэсій ЦВК СССР праходзілі ў Маскве, па адной — у Ленінградзе і Тыфлісе[1]. Функцыянаваў да 1938 года.

ЦВК СССР фармаваў Савет народных камісараў СССР, Вярхоўны суд СССР. Быў падсправаздачны Усесаюзнаму з'езду Саветаў.

Структура ЦВК[правіць | правіць зыходнік]

Да 1924 года ЦВК СССР — аднапалатны орган, заснаваны на падставе арт. 6 Дагавора аб утварэнні СССР[2]. Складаўся з 371 прадстаўніка саюзных рэспублік, якія выбіраліся прапарцыйна іх насельніцтву. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў складзе 19 членаў.

Па Канстытуцыі СССР 1924 года[3] складаўся з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей. Прэзідыум ЦВК абіраўся ў колькасці 21 чалавека (у яго ўваходзілі Прэзідыумы Саюзнага Савета і Савета нацыянальнасцей у поўным складзе).

З'езды Саветаў[правіць | правіць зыходнік]

  • I Усесаюзны з'езд Саветаў (30 снежня 1922 года)
  • II Усесаюзны з'езд Саветаў (26 студзеня — 2 лютага 1924 года)
  • III З'езд Саветаў (13—20 мая 1925 года)
  • IV З'езд Саветаў (18—26 красавіка 1927 года)
  • V З'езд Саветаў (20—28 траўня 1929 года)
  • VI З'езд Саветаў (8—17 сакавіка 1931 года)
  • VII З'езд Саветаў (28 студзеня — 6 лютага 1935 года)
  • Надзвычайны VIII З'езд Саветаў (25 лістапада — 5 снежня 1936 года)

Старшыні ЦВК СССР[правіць | правіць зыходнік]

ЦВК Савецкіх рэспублік[правіць | правіць зыходнік]

  • ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Абхазіі (1921—1931)
  • ЦВК Азербайджанскай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Армянскай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Беларускай ССР (1921—1938)
  • ЦВК Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (1920—1924)
  • Усегрузінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (Грузінская ССР) (1921—1938)
  • ЦВК ЗСФСР (1922—1937)
  • ЦВК Казахскай ССР (1937—1938)
  • ЦВК Кіргізскай ССР (1937—1938)
  • Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) (РСФСР) (1917—1938)
  • ЦВК Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (1919—1920)
  • ЦВК Таджыкскай ССР (1930—1938)
  • ЦВК Туркестанскай ССР (1918—1924)
  • ЦВК Туркменскай ССР (1925—1938)
  • ЦВК Узбекскай ССР (1925—1938)
  • Усеўкраінскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УУЦВК) (Украінская ССР) (1919—1938)
  • ЦВК Харэзмскай ССР (1920—1924)

Падведамныя ўстановы[правіць | правіць зыходнік]

Камітэты
  • Часовы камітэт па загадванню навуковай і вучэбнай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (1925 — люты 1926)
  • Камітэт па загадванню навуковай, вучэбнай і літаратурна-выдавецкай часткай устаноў ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (люты 1926 — снежань 1926)
  • Камітэт па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР (Вучоны камітэт) (снежань 1926 — 1937)

Афіцыйныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Весткі ЦВК СССР і УЦВК Саветаў рабочых, сялянскіх, чырвонармейскіх і казачых дэпутатаў (1923—1938)
  • Веснік ЦВК, СНК і СТА СССР (1923—1924)

Зноскі